Гімн Рэспублікі Калмыкіі
Хальмг Таңһчин частр Хальмґ Тангчын частр | |
Гімн Рэспублікі Калмыкіі | |
Аўтар словаў | Вера Шуграева |
---|---|
Кампазытар | Аркадзь Манджыеў |
Краіна | Калмыкія |
Зацьверджаны | 30 кастрычніка 1992 |
Гімн Рэспублікі Калмыкіі |
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Калмыкіі (па-калмыцку: Хальмг Таңһчин частр) — адзін зь дзяржаўных сымбаляў Рэспублікі Калмыкіі. Зацьверджаны Вярхоўнаю Радаю Рэспублікі Калмыкіі – Хальмґ Тангч 30 кастрычніка 1992 року.
Тэкст
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калмыцкая | Беларуская |
Сарул сәәхн Хальмг Таңhч |
Сьветлая прыгожая Рэспубліка Калмыкія |
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 кастрычніка 1990 року Вярхоўная Рада Калмыцкае Аўтаномнае ССР прыняў Дэклярацыю пра дзяржаўны сувэрэнітэт, у адпаведнасьці зь якой Калмыцкая АССР была ператвораная ў Калмыцкую ССР – Хальмґ Тангч. Адлюстраваньня на гербе і сьцягу гэтая зьмена не знайшла. Пастановаю Вярхоўнае Рады ад 20 лютага 1992 року № 336-IX Калмыцкая ССР была перайменаваная ў Рэспубліку Калмыкія – Хальмґ Тангч. У адпаведнасьці з Пастановаю Прэзыдыюму Вярхоўнае Рады Калмыцкае ССР – Хальмґ Тангч ад 7 чэрвеня 1991 року № 243-П -1Х у рэспубліцы быў аб’яўлены конкурс па стварэньні новых дзяржаўных сымбаляў Калмыцкае ССР – Хальмґ Тангч[1].
У выніку Вярхоўнаю Радаю Рэспублікі Калмыкіі – Хальмґ Тангч 30 кастрычніка 1992 року быў зацверджаны Дзяржаўны гімн Рэспублікі Калмыкіі – Хальмґ Тангч. У якасці Дзяржаўнага гімну быў зацьверджаны музычна-паэтычны твор «Хальмг Тангчин частр» (музыка А. Манджыева, словы В. Шуграевай). Дзяржаўны гімн быў зацьверджаны таксама асобным Законам Рэспублікі Калмыкіі – Хальмґ Тангч ад 4 лістапада 1992 року "Пра дапаўненьне Канстытуцыі (Асноўнага Закону) Калмыцкае ССР – Хальмґ Тангч ст. 158-1"[1].
Парадак, месца і час выкананьня дзяржаўнага гімну Рэспублікі Калмыкіі вызначаны Законам Рэспублікі Калмыкіі ад 11 чэрвеня 1996 року № 44-I-3 «Пра дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Калмыкіі». Паводле ст. 16 названага Закону[2]:
дзяржаўны гімн Рэспублікі Калмыкіі - Хальмг Тангчин частр выконваецца падчас ўрачыстых цырымоніяў і іншых мерапрыемстваў, што праводзяцца дзяржаўнымі орґанамі:
пры ўзьняцьці Дзяржаўнага сьцяну Рэспублікі Калмыкіі - Хальмг Тангчин туг;
пасьля прынашэньня прысягі новапрызначаным Кіраўніком Рэспублікі Калмыкіі;
пры адкрыцьці ўрачыстых пасяджэньняў Народнага Хурала (Парлямэнту) Рэспублікі Калмыкіі;
пры адкрыцьці мэмарыялаў, помнікаў і манумэнтаў;
пры ўскладаньні вянкоў да могілкаў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў і тых, хто загінулі пры абароне Бацькаўшчыны;
пры ўручэньні дзяржаўных узнагародаў;
пры адкрыцьці й закрыцьці ўрачыстых мітынґаў, сходаў, афіцыйных ушанаваньняў;
пры сустрэчах, правадах, і іншых мерапрыемствах, зьвязаных з прыёмам і правадамі вышэйшых афіцыйных асобаў Расейскае Фэдэрацыі, афіцыйных службовых асобаў - суб’ектаў Расейскае Фэдэрацыі, Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў і замежных краінаў, пасьля выкананьня Дзяржаўнага гімну краіны госьця.