Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла | |
Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg | |
![]() | |
![]() Лягатып | |
Дэвіз | Semper Apertus Immer offen Кніга ведаў заўсёды адкрыта |
---|---|
Заснаваны | 1386 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Бэрнгард Айтэль |
Колькасьць студэнтаў | 27 602 (зіма 2008—2009) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 49°24′37″ пн. ш. 8°42′23″ у. д. / 49.41028° пн. ш. 8.70639° у. д.Каардынаты: 49°24′37″ пн. ш. 8°42′23″ у. д. / 49.41028° пн. ш. 8.70639° у. д. |
Горад | Гайдэльбэрг |
Вобласьць | Бадэн-Вюртэмбэрг |
Краіна | Нямеччына |
Знаходзіцца ў складзе | Куімбрская група, Deutsches Forschungsnetz[1], Канфэрэнцыя нямецкіх рэктараў[2], Нямецкая ўнівэрсытэцкая спартовая фэдэрацыя[3], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[4], Informationsdienst Wissenschaft[5], міжнародная супольнасьць Лябараторыяў GLAM[6] і Franco-German University[d][7] |
Вэб-сайт | www.uni-heidelberg.de |
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла на мапе Нямеччыны ![]() ![]() Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла |
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла (па-нямецку: Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg) — найстарэйшы і адзін з найбольш прэстыжных унівэрсытэтаў на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны. Заснаваны ў 1386 годзе.
Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазваленьня рымскага папы Ўрбана VI у 1386 годзе, каб даць яго разрозьненым валадарствам, Пфальцу на Райне, цэнтру духоўнага жыцьця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэньня ўнівэрсытэту стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі Сарбоны, якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папу Клімэнту VII, не маглі служыць у цэрквах Пфальцу, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзьнікла патрэба ва ўласнай тэалягічнай адукацыі. Першыя прафэсары ў Гайдэльбэрг прыехалі з Парыжу і Прагі. Рэктарам-заснавальнікам унівэрсытэту стаў Марсыліюс Інгенскі, прыхільнік наміналізму; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўнівэрсытэце ў выключным парадку.
На момант заснаваньня ён стаў чацьвертым па старшынстве пасьля Балёнскага, Праскага і Венскага ўнівэрсытэтаў на тэрыторыі Сьвятой Рымскай імпэрыі і першым унівэрсытэтам на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны.
Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж году адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сьцены ўнівэрсытэту, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрыманая і срэбная ўнівэрсытэцкая пячатка, адбітак якой зьяўляецца лягатыпам унівэрсытэту.
Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- факультэт тэалёгіі (кірунак: тэалёгія эвангелізму),
- факультэт юрыспрудэнцыі,
- факультэт філязофіі,
- факультэт нэўрабіялёгіі,
- факультэт эканамічных і грамадзкіх навук,
- факультэт паводніцкіх навук і культуразнаўства,
- факультэт матэматыкі і інфарматыкі,
- факультэт фізыкі і астраноміі,
- факультэт хіміі і навук аб Зямлі,
- факультэт біялягічных навук
- факультэт мэдыцыны ў Гайдэльбэргу, а таксама
- унівэрсытэцкая клініка
- факультэт мэдыцыны ў Мангайме, а таксама
- унівэрсытэцкая клініка,
- Цэнтральны інстытут псыхічнага здароўя,
- Інстытут аховы здароўя, сацыяльнай і прафіляктычнай мэдыцыны.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
- ^ https://www.dfn.de/verein/mv/mitglieder/
- ^ https://www.hrk.de/mitglieder/mitgliedshochschulen/universitaeten-technische-hochschulen/
- ^ https://www.adh.de/ueber-uns/mitgliedshochschulen.html
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://idw-online.de/de/institution5
- ^ List of members
- ^ https://www.dfh-ufa.org/die-dfh/die-dfh-im-ueberblick/netzwerk