Райгорад
Райгорад лац. Rajhorad | |||||
польск. Rajgród | |||||
Прыстань на Райгародзкім возеры | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Граеўскі | ||||
Гміна: | Райгорад | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 1571 чал. (2018) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 86 | ||||
Паштовы індэкс: | 19-206 | ||||
Нумарны знак: | BGR | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°43′49″ пн. ш. 22°41′33″ у. д. / 53.73028° пн. ш. 22.6925° у. д.Каардынаты: 53°43′49″ пн. ш. 22°41′33″ у. д. / 53.73028° пн. ш. 22.6925° у. д. | ||||
Райгорад | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Райгорад (польск. Rajgród) — места ў Польшчы, на беразе Райгародзкага возера. Цэнтар меска-сельскай гміны Граеўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2018 год — 1571 чалавек. Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе 61.
Райгорад — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле летапісных зьвестак, Райгорад заснаваў у XIII ст. князь яцьвяскі, падляскі і дайноўскі Трайдзень як умацаваны пункт на сумежжы з прусамі і мазурамі[1]. У 1358 годзе места ўпамінаецца ў гэтай якасьці ў акце разьмежаваньня Вялікага Княства Літоўскага з Падляшшам. Райгорад знаходзіўся ў дзяржаўнай уласнасьці, пазьней перайшоў да роду Глінскіх. Па пакараньні Міхала Глінскага за ўдзел у змове супраць караля і вялікага князя Жыгімонта Старога места перайшло да ваяводы віленскага Мікалая Радзівіла. У XVI ст. Райгорад атрымаў мескі герб: «у чырвоным полі мур з адчыненай брамай над ім, тры вежы»[1]. У 1568 годзе за Ганна Кішкай (з Радзівілаў) места атрымала Магдэбурскае права.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Райгорад перайшоў да Каралеўства Польскага. Паводле люстрацыі Райгародзкага староства, на 1576 год у месьце было 145 будынкаў і 56 незабудаваных пляцаў. У 1593 годзе Райгародзкае староства перайшло да каралевы і вялікай княгіні Ганны, жонкі Жыгімонта Вазы. У 1679 годзе месту пацьвердзілі Магдэбурскае права.
Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Райгорад апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 году — у складзе Расейскае імпэрыі, у Шчучынскім павеце Ломжынскай губэрні[2]. У час вызвольнага паўстаньня (1830—1831) Райгорад як ключавую пазыцыю займаў расейскі 7-тысячны корпус генэрала Остэн-Сакена, аднак паўстанцам пад камандаю Антонія Гелгуда ўдалося 29 траўня 1831 году на пэўны час вызваліць места.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Райгорад занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Райгорад абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году места апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Райгорад акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Райгорад увайшоў у склад БССР. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Райгорад Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: ~1867 год — 3916 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 2291 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 1571 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (1905—1912)
- Могілкі: каталіцкія, капліца (XIX ст.); юдэйскія
- Сядзіба Апартова (канец XIX ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замак
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
-
Сядзіба Апартова
-
Капліца на могілках
-
Гістарычная забудова
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|