Сан-Вісэнці (Сан-Паўлу)
| Сан-Вісэнці | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Бразылія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Сан-Паўлу | ||||
| Дата заснаваньня | 1532 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Заканадаўчы орган | municipal chamber of Sao Vicente[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 6 ± 1 м і 107 м | ||||
| Каардынаты | 23°57′48″ пд. ш. 46°23′32″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | vicentino і vicentino | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 13 | ||||
| Паштовы індэкс | 11300-000 até 11399-999 | ||||
| Сайт | saovicente.sp.gov.br | ||||
| Сан-Вісэнці на мапе Бразыліі Сан-Вісэнці | |||||
Сан-Вісэ́нці (па-партугальску: São Vicente) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала амаль 368 тысяч чалавек[2]. Горад ёсьць часткай мэтраполіі Байшада-Сантыста, якая месьціцца на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Места стала першым сталым партугальскім паселішчам у Амэрыцы[3] і першай сталіцай капітанства Сан-Вісэнці, якое на сёньня амаль цалкам супадае зь межамі штату Сан-Паўлу. Закладзена было як вёска ў 1532 годзе Мартымам Афонсу дзі Соўзам, і першапачаткова кіраваўся шэрагам партугальскіх каляністаў, якія займаліся гандлем тубыльцаў-рабоў. Места сталася першым горадам у Амэрыцы, дзе калі-небудзь была дэмакратычна абраная меская рада, што адбылося 22 жніўня 1532 году[4].
3 лютага 1583 году ля гораду ў акіяне адбылася бітва пры Сан-Вісэнці, калі ангельскія вайсковыя караблі былі атакаваныя гішпанскай флятыліяй. Гішпанцы былі вымушаныя адступіць, страціўшы адзін галеон, які патануў[5]. Сан-Вісэнці разьмешчаны як на мацерыку, гэтак і на аднайменным востраве. Каб злучыць астраўную частку гораду з мацерыком і местам Прая-Грандзі ў 1914 годзе бразыльскі інжынэр Сатурыну дэ Брыту пабудаваў падвесны мост. Места засяроджана на турызьме, у тым ліку дзякуючы ўсталявану пэўных дзяржаўных умоваў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://ftp.ibge.gov.br/Estimativas_de_Populacao/Estimativas_2025/estimativa_dou_2025.ods
- ↑ «Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística».
- ↑ Lawrence, Rachel (January 2010). Alyse Dar (ed.). «Brazil» (Seventh ed.). Apa Publications GmbH & Co. / Discovery Channel. — С. 183.
- ↑ Encyclopædia Britannica. Chicago, Ill.: Encyclopædia Britannica, Inc.
- ↑ Wilgus, Alva Curtis (1941). «The Development of Hispanic America». Farrar & Rinehart, Incorporated. — С. 181.