Перайсьці да зьместу

Атлетыку Мінэйру Бэлу-Арызонці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Атлетыку Мінэйру
Поўная назва Clube Atlético Mineiro
Заснаваны 25 сакавіка 1908
Горад Бэлу-Арызонці, Бразылія
Стадыён Індэпэндэнсія
Умяшчальнасьць: 23 018
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2024 12 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
atletico.com.br (парт.)

«Атле́тыку Мінэ́йру» (па-партугальску: Clube Atlético Mineiro) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Бэлу-Арызонці. Клюб быў заснаваны ў 1908 годзе 22 студэнтамі, якія ставілі за мэту стварыць клюб для ўсіх. Не зважаючы на тое, што каманда была створана прастаўнікамі найвышэйшай клясы, клюб быў адчынены для ўсіх саслоўяў насельніцтва, такім чынам у хуткім часе «Атлетыку» стаў народным клюбам[2][3]. Талісманам клюбу зьяўляецца певень, які асацыюецца з дружынай яшчэ з 1930-х гадоў. Менавіта, праз гэты факт адной зь мянушак клюбу ёсьць «пеўні». Звычайны хатні камплект формы дружыны складаецца з чорна-белых перапялясых кашуляў з чорнымі шортамі і белымі шкарпэткамі. Акрамя футболу клюб мае дружыны ў іншых відах спорту. Клюб мае даўняе суперніцтва з клюбам з таго ж гораду «Крузэйру», матчы паміж імі маюць назву Клясыка Мінэйру. Таксама прыкметным ёсьць супрацьстаяньне клюбу «Фламэнгу». Клюб ёсьць адным з самых заможных у Бразыліі, уваходзячы ў першую дзясятку клюбаў гэтае паўднёваамэрыканскае краіны[4].

Клюб быў заснаваны 25 сакавіка 1908 году групай з дваццаці двух студэнтаў з Бэлу-Арызонці, якія пастанавілі, што каманда будзе называцца «Атлетыку Мінэйру». Першы матч быў згуляны 21 сакавіка 1909 году супраць каманды «Спорт». «Атлетыку» ў той сустрэчы перамог зь лікам 3:0, а першым голам за каманду адзначыўся Анібал Машаду[5]. У 1914 годзе каманда стала пераможцам першага турніру ў штаце Мінас-Жэрайс[6]. У 1915 годзе клюб стаў першым чэмпіёнам штату.

Пераможцы чэмпіянату штату 1937 году.

«Атлетыку» зноў стаў чэмпіёнам штату ў 1926 годзе, дзякуючы намаганьням нападніка Марыю дэ Кастру[7]. У 1927 годзе нападнікі Саід і Жаіру далучыліся да Кастру, стварыўшы «бесьсьвятое трыё», якое прывяло «Атлетыку» да чарговага трыюмфу ў лізе[8][9]. У 1929 годзе клюб згуляў свой першы міжнародны матч супраць партугальскага клюбу «Віторыя» з Сэтубалу, здабыўшы перамогу зь лікам 3:1. Сустрэча ладзілася на стадыёне Прэзыдэнтэ Антонію Карлус, які адкрыўся раней у тым жа годзе і стаў хатнім стадыёнам клюбу на наступныя два дзесяцігодзьдзі[10]. «Атлетыку» стаў чэмпіёнам штату ў 1931 і 1932 гадах, перш чым атрымаць прафэсійны статус у 1933 годзе[11]. Пасьля чарговага трыюмфу ў лізе Мінэйру ў 1936 годзе «Атлетыку» стаў пераможцам першага нацыянальнага чэмпіянату 1937 году.

У 1940-я гады каманда працягнула свае пасьпяховыя выступы, а ў склад каманды ўваходзілі такія футбалісты, як то Карлайл, Лукас Міранда, Нівію і брамнік Кафунга[12]. Клюб дамінаваў у чэмпіянаце штаце, стаўшы мясцовым чэмпіёнам у 1941, 1942, 1946, 1947 і 1949 гадах[13]. Не зважаючы на тое, што клюб «Амэрыка» быў даўнім супернікам «Атлетыку», у 1940-х гадах пачало разьвівацца новае суперніцтва супраць «Крузэйру», які ў гэты час стаў галоўным канкурэнтам атлетыстаў[14].

У 1950 годзе клюб зьмяніў хатнюю пляцоўку, пераехаўшы на стадыён Індэпэндэнсія. У гэтым жа годзе каманда зноў стала наймацнейшай у сваім штаце, пасьля чаго зладзіла першы эўрапейскі тур, цягам якога згуляла дзесяць гульняў у пяці краінах. Тур, як і вынікі «Атлетыку», многія зь якіх былі дасягнутыя пры неспрыяльных умовах надвор’я і сьнегу, былі ўспрынятыя нацыянальнымі спартовымі СМІ як гістарычнае дасягненьне самога бразыльскага футболу[15][16]. Каманда, капітанам якой быў Зэ ду Монтэ, атрымала назву «ледзяныя чэмпіёны», што было адлюстравана ў афіцыйным гімне клюбу[17]. Посьпехі ўсьцяж трывалі ў 1950-я гады, якія былі адзначаныя талентам нападніка Ўбалду і пяцьцю перамогамі запар у чэмпіянаце Мінас-Жэрайс з 1952 па 1956 гады. Пасьля чарговага тытула чэмпіёнаў штату ў 1958 годзе «Атлетыка» ўзяло ўдзел у першым розыгрышы Кубка Бразыліі ў наступным годзе, дакрочыўшы да трэцяга раўнда[18].

Каманда ў 1970 годзе.
1971, 2021
2014, 2021
2022
1915, 1926, 1927, 1931, 1932, 1936, 1938, 1939, 1941, 1942,
1946, 1947, 1949, 1950, 1952, 1953, 1955, 1956, 1958, 1960,
1962, 1963, 1970, 1976, 1978, 1979, 1980, 1981, 1982, 1983,
1985, 1986, 1988, 1989, 1991, 1995, 1999, 2000, 2007, 2010,
2012, 2013, 2015, 2017, 2020, 2021, 2022, 2023, 2024, 2025
2013
1992, 1997
2014
Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Габрыел Дэлфім Edit this on Wikidata 2002
2 Сьцяг Бразыліі Аб Натанаэл Edit this on Wikidata 2002
4 Сьцяг Бразыліі Аб Лянку Эванжэліста Edit this on Wikidata 1997
5 Сьцяг Бразыліі ПА Аляксандар Гомэс Edit this on Wikidata 2003
6 Сьцяг Парагваю Аб Хуніяр Алёнса Edit this on Wikidata 1993
7 Сьцяг Бразыліі Нап Жыванілду Халк (капітан) 1986
8 Сьцяг Аргентыны ПА Фаўста Вэра Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Бразыліі ПА Густаву Скарпа Edit this on Wikidata 1994
11 Сьцяг Бразыліі Нап Бэрнард Edit this on Wikidata 1992
13 Сьцяг Бразыліі Аб Гільермэ Арана Edit this on Wikidata 1997
14 Сьцяг Бразыліі Аб Вітар Угу Edit this on Wikidata (ар. Баія) 1991
16 Сьцяг Бразыліі Аб Руан Нэту Edit this on Wikidata (ар. Сасуолё) 1999
17 Сьцяг Бразыліі ПА Ігар Гомэс 1999
18 Сьцяг Бразыліі ПА Рэйніер Жэзус Edit this on Wikidata 2002
19 Сьцяг Бразыліі Нап Жуан Марсэлу Edit this on Wikidata 2005
20 Сьцяг Бразыліі ПА Патрык 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Эквадору ПА Алян Франка Edit this on Wikidata 1998
22 Сьцяг Бразыліі Бр Эвэрсан Edit this on Wikidata 1990
23 Сьцяг Чылі Аб Іван Раман Edit this on Wikidata 2006
25 Сьцяг Бразыліі ПА Габрыел Мэніну Edit this on Wikidata 2000
26 Сьцяг Аргентыны Аб Рэнса Саравія Edit this on Wikidata 1993
28 Сьцяг Аргентыны Нап Тамас Куэльлё Edit this on Wikidata 2000
30 Сьцяг Бразыліі Нап Ісаак Агіяр Edit this on Wikidata 2004
31 Сьцяг Бразыліі Бр Робэрт Алвэс Edit this on Wikidata 2005
32 Сьцяг Бразыліі Бр Габрыел Атыла 2003
33 Сьцяг Бразыліі Нап Роні Edit this on Wikidata 1995
37 Сьцяг Бразыліі Нап Жуніяр Сантус Edit this on Wikidata 1994
38 Сьцяг Бразыліі Аб Каю Паўліста Edit this on Wikidata (ар. Палмэйрас) 1998
42 Сьцяг Бразыліі Нап Каду Edit this on Wikidata 2004
48 Сьцяг Бразыліі ПА Матэўс Ізэпэ 2006
77 Сьцяг Бразыліі Нап Габрыел Тэйшэйра Edit this on Wikidata (ар. Спортынг) 2001
92 Сьцяг Бразыліі Нап Дуду Edit this on Wikidata 1992

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]