Чэмпіянат Бразыліі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Чэмпіянат Бразыліі па футболе прадстаўляе сабой строга структураваную сыстэму ліг для клюбаў, якія прадстаўляюць Бразылію. Сыстэма арганізаваная Бразыльскай канфэдэрацыяй футболу і аб’ядноўвае каля 100 прафэсійных клюбаў. Акрамя лігаў, якія ладзяцца Бразыльскай канфэдэрацыяй футболу, існуе шэраг лігаў, які ладзяцца фэдэрацыямі футболу асобных штатаў. У іх бяруць удзел тыя ж самыя клюбы, якія выступаць у нацыянальных лігах. Спаборніцтвы ў абедзьвюх пірамідах ладзяцца штогод. Пераможцы штатаў, а таксама лепшыя клюбы паводле рэйтынгу Бразыльскай канфэдэрацыі футболу бяруць удзел у розыгрышу Кубка Бразыліі.

Цяперашняя сыстэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узровень Ліга/дывізіён(ы)
1 Сэрыя А
20 клюбаў
2 Сэрыя Б
22 клюбы
3 Сэрыя С
20 клюбаў (падзяляюцца на 2 групы)
4 Сэрыя Д
68 клюбаў (пачатковы раўнд з 8 клюбамі, потым 64 клюбы падзяляюцца на 8 групаў)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]