Надзея Ляпешка
Выгляд
| Надзея Ляпешка | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзілася | 26 красавіка 1989 (36 гадоў) в. Пціч, Петрыкаўскі раён |
| Грамадзянства | Беларусь |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | байдарка |
Узнагароды і мэдалі | |
Надзея Ляпешка (у дзявоцтве — Папок; нарадзілася 26 красавіка 1989 году, в. Пціч, Петрыкаўскі раён) — беларуская вясьлярка на байдарцы. Чэмпіёнка Эўропы 2011 году, прызэр чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Двухразовы бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў (2012, 2016).
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі байдарка-чацьверка на 500 м[1], дзе разам з Ірынаю Памяловай, Марынаю Паўтаран, Вольгаю Худзенка заваявала бронзу.
На Алімпійскіх гульнях 2016 году заняла 6 месца ў двойцы з Марынай Літвінчук, а таксама выйграла бронзавы мэдаль у чацьверцы разам з Марынай Літвінчук, Маргарытай Махневай і Вольгай Худзенка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катэгорыі:
- Нарадзіліся 26 красавіка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Беларускія весьляры і вясьляркі на байдарках і каноэ
- Беларускія весьляры і вясьляркі на байдарках і каноэ на Алімпійскіх гульнях
- Весьляры і вясьляркі на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Весьляры і вясьляркі на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году