Нягневічы
Нягневічы лац. Niahnievičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Наваградзкі |
Сельсавет: | Нягневіцкі |
Насельніцтва: | 979 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1597 |
Паштовы індэкс: | 231429 |
СААТА: | 4243835036 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°39′30″ пн. ш. 26°4′48″ у. д. / 53.65833° пн. ш. 26.08° у. д.Каардынаты: 53°39′30″ пн. ш. 26°4′48″ у. д. / 53.65833° пн. ш. 26.08° у. д. |
± Нягневічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Нягне́вічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Валоўкі. Цэнтар сельсавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 979 чалавек. Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Наваградку, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.
Нягневічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся колішні касьцёл у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Нягневічы датуецца 1401 годам. У 1428 годзе сяло ўваходзіла ў склад Наваградзкай зямлі і знаходзілася ў валоданьні вялікага князя Вітаўта, які падараваў яго сваёй жонцы Ульяне Гальшанскай.
У сярэдзіне XV стагодзьдзя Нягневічы сталі цэнтрам маёнтку Радзівілаў у Наваградзкім павеце. З 1600 году ў мястэчку праводзілся кірмашы.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1706 годзе Нягневічы спаліла швэдзкае войска. На 1757 год тут было 67 хрысьціянскіх і 29 юдэйскіх дамоў, працавала карчма.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Нягневічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце[2]. У 1809 годзе мястэчка набыў граф А. Храптовіч. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Нягневічах было 90 двароў, 98 дамоў, расейская народная вучэльня, 2 царкоўнапрыходзкія школы, 2 царквы, сынагога, юдэйскі малітоўны дом, хлебазапасны магазын, мяшчанская ўправа, 8 крамаў, сыраварня, карчма.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Нягневічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нягневічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Нягневіцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Нягневічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Наваградзкім павеце. У гэты час тут было 53 жылыя будынкі.
У 1939 годзе Нягневічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 414 двароў,на 2000 год — 419. У 2000-я гады Нягневічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 575 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 406 чал.; 1992 год — 2065 чал.[5]; 1999 год — 1137 чал.; 2000 год — 1140 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2008 год — 1098 чал.; 2010 год — 979 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Нягневічах працуюць гімназія (на 1 верасьня 2007 году — 262 дзяцяці), лякарня сястрынскага дагляду (на 25 ложкаў), амбуляторыя, пошта, філія АСБ «Беларусбанк» № 416, лазьня на 30 месцаў.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сельскагарспадарчыя каапэратывы: «Нягневічы», «Камунар-агра»
- СП «Валорэкс»
- Кацельная РУП ЖКГ места Наваградку
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1850; цяпер царква Казанскай Божай Маці, Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату)
На могілках знаходзіцца пахаваньне салдатаў Першай і Другой сусьветных войнаў.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца могілкавая (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікалай Кацянееў — савецкі дзяржаўны дзяяч
- Іван Малышэўскі (1828—1897) — гісторык, пэдагог, доктар багаслоўя, прафэсар
- Аляксандар Орса (1896—1959) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, доктар прыродазнаўчых навук
- Натальля Орса — беларускі пэдагог
- Платон Цэсевіч (1879—1958) — артыст опэры і камэрны сьпявак. Народны артыст РСФСР[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 301.
- ^ Jelski A. Niehniewicze // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 76.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Спірыдонаў М. Нягневічы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 339.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 405.
- ^ Цесевич, Платон Иванович
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|