Валоўка
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рака | |
Валоўка | |
Выток | каля г. Наваградак |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 39 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,7 м³/с |
Плошча басэйну | 253 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Вало́ўка, Валова, Валуўка — рака ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Нёману. Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 253 км². Выдатак вады ў вусьці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Асноўныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаецца на паўднёвай ускраіне места Наваградку, упадае ў Нёман за 1 км на ўсход ад мястэчка Любчы. Асноўны прыток — рака Оса.
Даліна выразная, у нізкай плыні зьліваецца з далінай Нёману. Абалона вузкая, двухбаковая, нізінная. Рэчышча зьвілістае, на працягу 5 км каналізаванае (ад вёскі Баярская да вёскі Асташына)[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 87
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 87