Перайсьці да зьместу

Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Нягневічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Вёска Нягневічы
Каардынаты 53°39′32.76″ пн. ш. 26°04′37.85″ у. д. / 53.6591° пн. ш. 26.0771806° у. д. / 53.6591; 26.0771806Каардынаты: 53°39′32.76″ пн. ш. 26°04′37.85″ у. д. / 53.6591° пн. ш. 26.0771806° у. д. / 53.6591; 26.0771806
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Наваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Нягневічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. У 1861 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму.

У наш час у будынку касьцёла дзее царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл, каля 1900 г.

Мураваны касьцёл у Нягневічах збудавалі ў 1795 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Нягневічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

За савецкім часам царква працягвала дзеяць.

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта кампактавы прастакутны аб’ём з 3-граннай апсыдай, над якой 2-схільны дах пераходзіць у вальмавы і выходзіць на галоўны фасад вузкім трыкутнікам. У яго тымпане аркавае акно-біфорыюм, дэкараванае сандрыкам на дэнтыкулах. Сьцены падзяляюцца высока ўзьнятымі аркавымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца пілястрамі ў прасьценках.

Малітоўную залю 2 рады 4 прафіляваных слупоў і перакінутыя празь іх аркады падзяляюць на 3 нэфы. Пры ўваходзе абмежаваны прытвор, над якім на 4 слупах разьмяшчаюцца хоры. У інтэр’еры захоўваецца абраз другой паловы XVIII ст. «Сьвятое сямейства».

Побач з царквой стаіць мураваная 2-ярусная 4-гранная званіца[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]