Нэка Ўільямз
| Нэка Ўільямз | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 красавіка 2001[1] (25 гадоў) | |
| Рост | 183 см | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нотынггэм Форэст | |
| Нумар | 3 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2022 | Лівэрпул | 13 (0) |
| 2022 | → Фулгэм | 14 (2) |
| 2022— | Нотынггэм Форэст | 119 (3) |
| Зборныя | ||
| 2018—2020 | Ўэйлз (да 19)[d] | 8 (4) |
| 2020— | Ўэйлз | 53 (4) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Нэ́ка Ўі́льямз (па-ангельску: Neco Williams; нар. 13 красавіка 2001 году) — ўэйлскі футбаліст, левы абаронца ангельскага клюбу «Нотынггэм Форэст» і нацыянальнай зборнай Ўэйлзу, за якую дэбютаваў 3 верасьня 2020 году ў матчы супраць зборнай Фінляндыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ўільямз далучыўся да акадэміі «Лівэрпула» яшчэ ў шасьцігадовым веку, і прайшоў з клюбам розныя юнацкія і моладзевая каманды. У тым ліку гулец браў удзел у розыгрышах Юнацкай лігі УЭФА[2][3]. Абаронца атрымаў сур’ёзнае пашкоджаньне сьпіны, праз што прапусьціў амаль увесь сэзон 2017—2018 гадоў. Па акрыяньні і вяртаньні былой формы, валіец дамогся прасоўваньня ў галоўную каманду клюбу. Дэбют абаронцы за клюб прыпаў на фантастычны матч Кубка футбольнай лігі 30 кастрычніка 2019 году супраць «Арсэналу», які скончыўся зь лікам 5:5 у асноўны час[2]. Прыкметна, што Ўільямз асыставаў Дывоку Арыгі на апошніх хвілінах матчу, такім чынам, спрычыніўся да выратаваньня клюбу. У сэрыі пасьляматчавых пэнальці перамогу атрымалі лівэрпулцы. У наступным футбаліст працягваў выступаць за рэзэрвовую каманду.
Ягоны дэбют у матчы Прэм’ер-Лігі адбыўся 24 чэрвеня 2020 году, неўзабаве пасьля таго, як спаборніцтвы аднавілася па трохмесячным спыненьні, выкліканым пошасьцю каранавіруса. Ўіяльмз выйшаў на поле на 74-й хвіліне матчу супраць «Крыстал Пэлас» (4:0)[4]. Сэзон скончыўся для гульца тытулам чэмпіёна Ангельшчыны, бо да сканчэньня розыгрышу ён пасьпеў згуляць дастатовую колькасьць матчаў дзеля гэтага[5]. 17 жніўня валіец падпісаў новую доўгатэрміновую ўгоду з «чырвонымі»[6]. 31 студзеня 2022 году з мэтай павелічэньня гульнявога часу футбаліст на канца сэзону 2021—2022 гадоў сышоў у «Фулгэм»[7]. 8 сакавіка гулец упершыню ў кар’еры адзначыўся голам, двойчы ўлучыўшы мяч у браму «Сўонсі Сіці». Па вяртаньні ў «Лівэрпул» далучыўся да «Нотынггэм Форэст», які выдаткаваў на набыцьцё абаронцы 17 млн фунтаў[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Лівэрпул»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2020
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Neco Williams // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 Jones, Neil (30.10.2019). «Neco Williams set to make Liverpool debut in Carabao Cup tie against Arsenal». Goal.com.
- ↑ Vincet, Gareth (15.11.2019). «Neco Williams: Wales youngster aims to seize Liverpool chance». BBC Sport.
- ↑ «Liverpool 4–0 Crystal Palace: Reds move within two points of league title». BBC Sport.
- ↑ Ellis, Callum (11.07.2020). «Neco Williams set for Premier League medal after fifth league appearance». Y Clwb Pêl-Droed.
- ↑ «Neco Williams signs new long-term contract with Liverpool FC». Liverpool F.C.
- ↑ «Williams Arrives On Loan». Fulham F.C.
- ↑ Winehouse, Amitai (13.07.2022). «Forest confirm £17m Williams signing from Liverpool». The Athletic.