Перайсьці да зьместу

Юлія Алейчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юлія Алейчанка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 21 сьнежня 1991(1991-12-21) (32 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладніца, пісьменьніца, літаратурны крытык

Ю́лія Алякса́ндраўна Але́йчанка (21 сьнежня 1991, г. Ворша, Віцебская вобласьць) — беларуская пісьменьніца, літаратурная крытык, перакладчыца.

Скончыла філялягічны факультэт БДУ ў 2014 годзе, магістратуру ў 2015 годзе, асьпірантуру ў 2019 годзе. Працавала рэдактарам аддзелу паэзіі, адказным сакратаром часопісу «Полымя», галоўным рэдактарам часопісу «Нёман».

Піша вершы, апавяданьні, крытычныя артыкулы, перакладае. Вершы друкаваліся ў анталёгіях «Дняпроўскія галасы-60» (2010), «Першацьвет» (2017), пераклады — у кніжнай сэрыі «Сьветлыя знакі. Паэты Кітая». Творы перакладаліся на расейскую, украінскую, сэрбскую, кітайскую, азэрбайджанскую і іншыя мовы.

  • 2017 — «Пад чароўным шкельцам», зборнік вершаў
  • 2018 — «Вецер у валасах», зборнік перакладаў
  1. ^ Алейчанка на сайце літаратурнай прэміі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]