Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 студзеня 1948[1] |
Памёр | 13 лютага 2022 (74 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, драматург |
Узнагароды |
Васі́ль Ю́р’евіч Ткачо́ў (1 студзеня 1948 в. Гута, Рагачоўскі раён) — беларускі празаік і драматург.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і вясковых настаўнікаў. Пасьля заканчэньня Ільічоўскай сярэдняй школы ў 1966 годзе працаваў у раённых газэтах у Івацэвічах і Карма. У 1967 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай навучальні ў 1973 годзе. Служыў у Туркмэніі вайсковым карэспандэнтам. У 1979-1980 гг. працаваў рэдактарам рэклямы камбінату «Туркменгандальрэклама» (Ашхабад). З 1980 годзе — карэспандэнт шматтыражкі «Сельмашавец» (Гомель), у 1983-1985 гг. — стыліст, спэцыяльны карэспандэнт абласной газэты «Гомельская праўда». У 1989 годзе абраны сакратаром Гомельскага абласнога аддзяленьня СП БССР. Сябра СП СССР з 1989 годзе.
Адзін з найбольш вядомых прыхільнікаў і арганізатараў стварэньня беларускай сталіцы народнага гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага раёну. Жыве ў Гомелі.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першае апавяданьне «Шчарбаты нож» надрукаваў у 1966 годзе ў часопісе «Вясёлка». Аўтар п’ес «Сівы бусел» (пастаўлена ў 1985), «Вокны» (пастаўлена ў 1985), «Прыгоды з Канапухіным» (пастаўлена ў 1988), «Лесьвіца» (пастаўлена ў 1988), «Кветкі-ягадкі» (пастаўлена ў 1990), аднаактоўкі «Дублёр» і інш. Пераклаў на беларускую мову п’есу Л. Петрушэўскай «Маскоўскі хор» (пастаўлена ў 1989).
Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1975 — «Хітры Данік», зборнік апавяданьняў для дзяцей
- 1984 — «Партрэт салдата», зборнік апавяданьняў для дзяцей
- 1985 — «Дзень у горадзе», зборнік апавяданьняў
- 1988 — «Пахвалі пражыты дзень», кніга публіцыстыкі
- 2001 — «Канфуз»
- 2002 — «Тратнік», кніга прозы
- 2003 — «Вятрак – птушка вольная», зборнік апавяданьняў
- 2004 — «Незвычайны дыктант»
- 2005 — «Вячыстыя лясы Гомельшчыны»
- 2009 — «Снукер», аповесьці, апавяданьні, п’есы
- 2020 — «Мішэнь», зборнік апавяданьняў
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераможца многіх літаратурных конкурсаў, ляўрэат прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі за кнігу прозы «Снукер» (2011), прэміі імя Васіля Віткі (2012) і Кірылы Тураўскага (2013)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо (белар.) — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 473. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ^ Да 70-цігодзьдзя Ткачова, Сайт Мозырскай бібліятэкі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васіль Ткачоў на slounik.org
- Васіль Ткачоў на Беларускай палічцы
- Васіль Ткачоў на kamunikat.org