Зінаіда Дудзік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Зінаіда Дудзік

Зінаі́да Ё́сіфаўна Ду́дзік (29 сакавіка 1950 в. Слабодка, Браслаўскі раён) — беларуская пісьменьніца і драматург.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1959 годзе бацькі Зінаіды пераехалі ў Белаазёрск на будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС. Скончыла вячэрні факультэт Берасьцейскага інжынэрна–будаўнічага інстытуту. Пісаць вершы пачала ў школьныя гады. Упершыню надрукавалася ў Бярозаўскай раённай газэце.

З 1974 году выступае ў абласным і рэспубліканскім друку. У 1983 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» выдала зборнік «Праводзіны птушак». Выступае таксама як драматург. У 1985 годзе ў калектыўным зборніку «Крынічка» была надрукавана яе п’еса «Канёк–гарбунок». У часопісах Полымя і Маладосць былі надрукаваны яе аповесьці «Славянскія князі», «Пакараньне для Ноны», раманы «Кола Сварога», «Вялісіты», «Архірэевы скарбы».

У 1993 годзе скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Пасьля працавала журналістам у абласной газэце «Народная трыбуна» і загадчыкам літаратурнай часткі Берасьцейскага тэатру драмы і музыкі.

З 1968 году жыве ў Берасьці.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1988 — «Абрысы лета», зборнік вершаў
  • 1993 — «Так і не», зборнік вершаў
  • 1997 — «Палоньнікі жыцьця»
  • 2000 — «Табе», зборнік вершаў
  • 2001 — Архірэевы скарбы, разьдзелы з раману, Полымя №4-5
  • 2003 — Пакараньне для Ноны, аповесьць, Маладосць №7
  • 2005 — Вялісіты, раман, Маладосць №2,3,4
  • 2005 — Славянскія князі, аповесьць–хроніка, Полымя №10
  • 2006 — Кола Сварога, Мн., Беларусь

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]