Станіслава Ўмец
| Станіслава Ўмец | |
| Станісла́ва Вячасла́ваўна Ўмец | |
11 сакавіка 2018 г. | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Станісла́ва Вячасла́ваўна Ўмец |
| Нарадзілася | 1991 |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | Рэдактарка, пісьменьніца |
| Жанр | Фэнтэзі |
| Мова | Беларуская |
| Дэбют | «Сэрца Сакры»[1] |
| Значныя творы | «Сэрца Сакры»[2] |
| Прэміі | Ляўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі Дэбют за кнігу «Сэрца Сакры»[3] (2019) |
| Узнагароды | Дыплём пераможца літаратурнага конкурсу «Першацвет» у намінацыі «Проза». (2018) |
Станісла́ва Вячасла́ваўна Ўмец (нар. 1991, Берасьце) — беларуская пісьменьніца (беларускае фэнтэзі), рэдактар.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Навучалася ў СШ № 14 Берасьця, у клясе журналістыкі і гісторыі Берасьцейкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спэцыяльнасьці “Літаратурнае рэдагаваньне”, магістратуру БДУ. Павышала кваліфікацыю ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2012 — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Адначасова выкладае дысцыпліны «Сучасныя мэтодыкі і практыкі рэдагаваньня» і «Трэвэл-мэдыятэкст» у Інстытуце журналістыкі БДУ.
Апавяданьні і вершы надрукаваны ў зборніках выдавецтва «Мастацкая літаратура», часопісе Нёман, газэтах Народная трыбуна, ЛіМ, Звязда.
Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
У 2018 годзе выдала асобнай кнігай фэнтэзі-аповесьць «Сэрца Сакры».
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- У 2018 годзе ўзнагароджана Дыплёмам пераможца літаратурнага конкурсу «Першацвет» у намінацыі «Проза».
- У 2019 годзе Ляўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі Дэбют за кнігу «Сэрца Сакры»[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Станіслава Ўмец на сайце Нацыянальнай літаратурнай прэміі
- ↑ Станіслава Ўмец на сайце Нацыянальнай літаратурнай прэміі
- ↑ Станіслава Ўмец на сайце Нацыянальнай літаратурнай прэміі
- ↑ Станіслава Ўмец на сайце Нацыянальнай літаратурнай прэміі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Станіслава Ўмец: «Героі самі вядуць мяне», ЛіМ, 28.09.2019
- Стаўка — на фэнтэзі. Маладая беларуская пісьменніца Станіслава Умец расказала пра творчасць і мары, Минск-Новости, 29-09-2019