Насовічы
Насовічы лац. Nasovičy | |
Першыя згадкі: | 1560 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Добрускі |
Сельсавет: | Насовіцкі |
Насельніцтва: | 1553[1] чал. |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2333 |
Паштовы індэкс: | 247073 |
СААТА: | 3212856041 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°16′49″ пн. ш. 31°16′3″ у. д. / 52.28028° пн. ш. 31.2675° у. д.Каардынаты: 52°16′49″ пн. ш. 31°16′3″ у. д. / 52.28028° пн. ш. 31.2675° у. д. |
± Насовічы |
Насо́вічы[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Вуці. Цэнтар сельсавету Добрускага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 1584 чалавекі. Знаходзяцца за 15 км на поўдзень ад Добрушу. Прыпынкавы пункт на чыгуначнай лініі Гомель — Бахмач; на аўтамабільнай дарозе Церахоўка — Гомель.
Насовічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выяўленае археолягамі за 2,5 км на захад ад Насовічаў селішча I тысячагодзьдзя да н. э. сьведчыць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці. Першы пісьмовы ўпамін пра Насовічы як хутар, дзе жылі дзьве каталіцкія радзіны, браты Янковічы, датуецца 1560 годам.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Насовічы ўвайшлі ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва, у валоданьні Фашчаў. У 1640-я гады, паводле інвэнтару Гомельскага староства, у сяле было 2 дымы, 2 службы і 1 пустынь — Шышкаўшчына. Паводле інвэнтару 1752 году — 3 службы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Насовічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Беліцкім павеце Магілёўскай губэрні. На 1838 год у мястэчку быў 121 двор, на 1848 год — 155 двароў. У 1841 годзе тут збудавалі драўляную Мікалаеўскую царкву. На 1854 год у фальварку працавала 3 карчмы, 2 вятракі, 2 вінакурні і бровары.
На 1860 год у Насовічах было 230 двароў, дзеяла царква, працавалі 4 млыны і сукнавальня. У 1874 годзе адкрылася расейская народная вучэльня (у 1889 годзе ў ёй навучаліся 72 хлопчыкі і 5 дзяўчынак). З 1879 году працавала майстэрня апрацоўкі аўчынаў, на 1890 год — лякарня на 16 ложкаў. На 1880 год у мястэчку было 363 двары, дзеяла царква, працавалі 2 школы, лякарня, вінакурня і бровар, крама, штогод праводзілася 7 кірмашоў. З 1892 году працаваў вінаробны завод. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Насовічах было 550 двароў, хлебазапасны магазын, 24 крамы. На 1909 год у мястэчку было 5 мураваных будынкаў. У 1911 годзе адкрылася спажывецкае таварыства, існавала пошта, бібліятэка пры школе.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Насовічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Насовічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Насовічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. У 1929 годзе ў вёсцы працавалі вінны завод, трактарны млын, вятрак, швацкая і кравецкая арцелі, кузьня, сьлясарная і сталярная майстэрні.
На 1999 год у Насовічах было 663 двары, на 2004 год — 627. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1860 год — 1658 чал.; ~1886 год — 1936 чал. (896 муж. і 1036 жан.), зь іх 1281 праваслаўны, 10 каталікоў, 641 юдэй[4]; 1886 год — 1378 чал.[5]; 1897 год — 2855 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 3368 чал.; 1959 год — 1345 чал.[6]; 1999 год — 1701 чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1584 чал.[7]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Насовічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян Насовічаў складаецца з 5 простых вуліцаў (3 зь якіх доўгія), скіраваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Яны злучаюцца кароткімі вуліцамі. Забудова двухбаковая, пераважна драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У 1987—1992 гадох будаваліся цагляныя дамы на 137 радзінаў, у якіх пасяліліся жыхары з забруджаных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля Насовічаў захаваўся аднайменны помнік археалёгіі.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятога Мікалая (1902)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Krzywicki J. Nosowicze // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 186.
- ^ а б БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 200.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004. С. 601.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004. С. 600.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|