Церахоўскі пасялковы савет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Церахо́ўскі пасялковы савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрускага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Церахоўка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 сьнежня 1926 году створаны Церахоўскі сельсавет у складзе Краснабудзкага (з 4 жніўня 1927 году — Церахоўскага) раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці.

30 сьнежня 1927 году ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйненьня сельсаветаў Гомельскай акругі сельсавету перададзеныя населеныя пункты скасаванага Ніўкаўскага сельсавету.

27 верасьня 1938 году Церахоўцы нададзены статус гарадзкога пасёлку. У сувязі з гэтым Церахоўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя навастворанаму Церахоўскаму пасялковаму савету ў складзе Церахоўскага (з 25 сьнежня 1962 году — Добрускага[1]) раёну Гомельскай вобласьці[2].

1 сьнежня 2009 году ў склад пасялковага савету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Васільеўка, Чырвоны Алёс — ліквідаванага Васільеўскага сельсавету[3].

20 студзеня 2011 году вёска Церахоўка далучаная да мястэчка Церахоўкі[4].

12 лістапада 2013 году пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[5].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1968 году — 7[6]
  • 1 студзеня 1974 году — 7[7]
  • 1 студзеня 1981 году — 7[8]
  • 1 студзеня 1986 году — 7[9]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь (рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г.
  2. ^ Церахоўскі пасялковы савет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 (рас.)
  4. ^ Об изменении границ городского поселка Тереховка Добрушского района Гомельской области (рас.) / Решение Гомельского областного Совета депутатов от 20.01.2011 г. № 80
  5. ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области (рас.) / Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 280
  6. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1968 года. — 4-е издание. — Мн.: Беларусь, 1968. — 254 с.: ил. С. 82
  7. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 81
  8. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1981 года. — 6-е издание. — Мн.: Беларусь, 1981. — 245 с. С. 81
  9. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 79

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 355
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 104
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 160