Прыпяцкі прагін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пры́пяцкі прагі́н — адмоўная тэктанічная структура Ўсходне-Эўрапейскай плятформы. Разьмяшчаецца на паўднёвым усходзе Беларусі ва ўсходняе частцы Палесься. Працягваецца ў паўночна-заходнім напрамку на 280 кілямэтраў пры шырыні да 150 кілямэтраў.

Прагін утварыўся падчас эпохі герцынскага гораўтварэньня, пераважна ў дэвонскі пэрыяд. Ён запоўнены магутнай (да 6 кілямэтраў) тоўшчай пераважна асадкавых пародаў рознага геалягічнага ўзросту. Зь іх асноўную частку складаюць позьнедэвонскія адклады, якія ўключаюць магутныя саляносныя тоўшчы.

У Прыпяцкім прагіне выяўленыя й эсплюатуюцца радовішчы нафты, калійных і каменных соляў, будаўнічых матэрыялаў; ёсьць адклады каменнага і бурага вугольля, гаручых сланцаў, багатыя рэсурсы прэсных, мінэральных і тэрмальных водаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прыпяцкі прагін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.