Жалонь
Жалонь | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Пяшчанае (Украіна) |
Вусьце | Прыпяць |
Краіны басэйну | Беларусь, Украіна |
Вобласьці | Жытомірская вобласьць, Гомельская вобласьць і Беларусь[1] |
Даўжыня | 113 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,8 м³/с |
Плошча басэйну | 1460 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Жало́нь (па-ўкраінску: Жолонь) — рака ўва Ўкраіне і ў Гомельскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 113 км. Плошча вадазбору 1460 км². Выдатак вады каля 4,8 м³/с. Агульны спад ракі 113,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Правыя: Габрэйская канава, Ханя, Харапунь, Стрэлка і Верасожка
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаецца каля вёскі Пішчаніца Оўруцкага раёну Жытомірскай вобласьці, цячэ Жытомірскім Палесьсем (12,8 км), далей 33,8 км граніцай зь Беларусяй, 10,9 км зноў Жытомірскай вобласьцю, у нізоўі Ельскім і Нараўлянскім раёнамі. Упадае ў старарэчча на абалоне Прыпяці за 1,2 км на поўнач ад вёскі Вяпры Нараўлянскага раёну. Вадазбор рэчкі на Оўруцкім камлюку і ў Мазырскім Палесьсі. Каналамі Сьвячанскі (рака да адгалінаваньня ад яе гэтага канала называецца Верхняя Жалонь), Антонаўскі і ракой Гразіва Жалонь злучаецца з ракой Славечна.
Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, парэзаная мэліярацыйнымі каналамі; шырыня яе ў высокай плыні да 30 м, на астатнім працягу 100—300 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, таму раку нярэдка называюць Мухаедаўскім каналам[2].
На правабярэжнай тэрасе ракі каля вёскі Ражава і вёскі Белая Сарока археалягічныя помнікі — мэзалітычнага і нэалітычнага паселішчаў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск: 1994. С. 163
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 163
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жалонь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў