Перайсьці да зьместу

Санкт-Паўлі Гамбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Санкт-Паўлі
Поўная назва Fußball-Club St. Pauli von 1910 e.V.
Заснаваны 15 траўня 1910
Горад Гамбург, Нямеччына
Стадыён Мілернтор
Умяшчальнасьць: 29 063
Прэзыдэнт Оке Гётліх[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга 2
 · 2025—2026 Бундэсьліга, 18 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcstpauli.com (ням.) (анг.)

«Санкт-Паўлі» (па-нямецку: St. Pauli) — нямецкі футбольны клюб з гораду Гамбургу. Заснаваны ў 1910 годзе. Нягледзячы на тое, што ў клюбу пакуль вельмі сьціплыя дасягненьні, разьмяшчае шматлікай фанацкай падтрымкай — пераважна левых палітычных поглядаў, як на радзіме, так і ва ўсім сьвеце. Футбольны клюб уваходзіць у склад аднайменнага спортклюбу. Апроч футбольнай каманды, у складзе клюбу ёсьць сэкцыі: рэгбі, боўлінгу, боксу, вэляспорту, настольнага тэнісу, амэрыканскага футболу, шахмат і іншых. Такім чынам, спартовае грамадзтва налічвае 8000 удзельнікаў.

Клюб быў заснаваны 15 траўня 1910 году, аднак сапраўды самастойнай каманда стала ў 1924 годзе, калі адкалолася ад спартовага таварыства «Hamburg-St. Pauli Turnverein 1862» («Гімнастычнае таварыства Гамбург-Санкт-Паўлі 1862»). Непасрэдна да 1945 году «Піраты» ўяўлялі «каманду-ліфт», якая са зьменным посьпехам выступала, то ў першай, то ў другой лігах. Чыньнікам такой нестабільнасьці была адсутнасьць трэнэра. Першыя два сэзоны пасьля канчатка вайны (1945—1946 і 1946—1947) клюб правёў у Гарадзкой лізе Гамбургу. Наступныя 16 сэзонаў — па 1963 год выступалі ў дывізіёне «Обэрліга Норд». З 1963 па 1974 год — у Рэгіянальлізе Норд, з 1974 па 1977 год — у новаўтворанай Другой Бундэсьлізе Норд. У сэзоне 1977—1978 гадоў каманда выйшла ў Першую Бундэсьлігу, але заняла 18 месца, і зноў панізілася ў клясе. Пасьля дэбютнага сэзону, каманда яшчэ 6 разоў выступала ў эліце, самы працяглы пэрыяд — з 1988 па 1991 год. Самае «важкае» дасягненьне — 10 месца ў сэзоне 1988—1989 гадоў.

У пачатку 1990-х гадоў нямецкія СМІ выбудавалі культавае аблічча клюбу, засяродзіўшыся на панк-частцы заўзятараў. Да гэтага часу СМІ таксама пачалі ўкараняць такія мянушкі, як то «Піраты лігі» ды «Дом радасьці». Сам клюб усьвядоміў патэнцыял і ў верасьні 1999 году набыў правы на графіку Стэфа Браўна з чэрапам і скрыжаванымі косткамі, зрабіўшы яе адным зь лягатыпаў клюбу[2][3].

У 2006 годзе Санкт-Паўлі ў Кубку Нямеччыны дашлі да паўфіналу. У тым розыгрышы каманда выбіла на сваім шляху каманды Бундэсьлігі «Гэрту» і «Вэрдэр». Прасоўваньне ў паўфінал дало клюбу блізу 1 мільёна эўра ў выглядзе выплатаў з тэлевізійных трансьляцыяў і спонсарскіх грошай, што значна выратавала клюб ад фінансавага краху. У 2007 годзе вярнуліся ў другі дывізіён, дзе правялі два сэзоны, і, па выніках сэзону 2009—2010 гадоў ізноў забясьпечылі сабе пуцёўку ў эліту нямецкага футболу. 16 лютага 2011 году ўпершыню з 1977 году, «Санкт-Паўлі» выгуляў сваіх галоўных супернікаў з «Гамбургу», дзякуючы голу Джэральда Азамоа. Аднак каманда скончыла сэзон на апошнім месцы, што прывяло да страты месца ў эліце. З таго часу клюб заставаўся ў 2-й Бундэсьлізе, заняўшы чацьверты радок у сэзоне 2011—2012 гадоў, але ў наступныя гады вынікі пагоршыліся. Тым ня менш, паводле вынікаў сэзону 2023—2024 гадоў гамбурскі клюб вярнуўся ў Бундэсьлігу[4].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Бэн Фоль Edit this on Wikidata 2000
2 Сьцяг Грэцыі Аб Маноліс Саліякас Edit this on Wikidata 1996
3 Сьцяг Эстоніі Аб Караль Мэтс Edit this on Wikidata 1993
4 Сьцяг Аўстрыі Аб Давід Нэмэт Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Гаўке Валь Edit this on Wikidata 1994
6 Сьцяг ЗША ПА Джэймз Сэндс Edit this on Wikidata (ар. Нью-Ёрк Сіці) 2000
7 Сьцяг Аўстраліі ПА Джэксан Ірвін (капітан) 1993
8 Сьцяг Швэцыі Аб Эрык Сьміт Edit this on Wikidata 1997
9 Сьцяг Гамбіі Нап Абдулі Кісэй Edit this on Wikidata 2004
10 Сьцяг Люксэмбургу ПА Данэль Сынані Edit this on Wikidata 1997
11 Сьцяг Польшчы Аб Аркадыюш Пырка 2002
14 Сьцяг Ўэйлзу Аб Фін Стывэнз Edit this on Wikidata 2003
15 Сьцяг Японіі Аб Тамоя Анда Edit this on Wikidata 1999
16 Сьцяг Японіі ПА Дзёэру Ціма Фудзіта Edit this on Wikidata 2002
18 Сьцяг Японіі Нап Таіці Хара Edit this on Wikidata 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Мартэйн Каарс Edit this on Wikidata 1999
20 Сьцяг Нарвэгіі ПА Матыяс Расмусэн Edit this on Wikidata 1997
21 Сьцяг Нямеччыны Аб Лярс Рыцка Edit this on Wikidata 1998
22 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Нікала Васіль Edit this on Wikidata 1995
23 Сьцяг Нямеччыны Аб Люіс Апі Edit this on Wikidata 2002
24 Сьцяг Аўстраліі ПА Конар Мэткалф Edit this on Wikidata 1999
25 Сьцяг Польшчы Аб Адам Дзьвігала Edit this on Wikidata 1995
26 Сьцяг Ангельшчыны Нап Рыкі-Джэйд Джонз Edit this on Wikidata 2002
27 Сьцяг Бэніну Нап Андрэас Унтанджы Edit this on Wikidata (ар. Бэрнлі) 2002
28 Сьцяг Партугаліі Нап Матыяш Пэрэйра Лажы Edit this on Wikidata 1996
30 Сьцяг Аўстрыі Бр Сыман Шпары Edit this on Wikidata 2002
34 Сьцяг Аўстрыі Аб Янік Робач Edit this on Wikidata 2004
42 Сьцяг Нямеччыны ПА Марвін Шміц Edit this on Wikidata 2007
44 Сьцяг Японіі ПА Нік Шміт Edit this on Wikidata 2007
47 Сьцяг Канады Бр Эміл Газдаў Edit this on Wikidata (ар. Манрэаль) 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]