Юрай Слафкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юрай Слафкоўскі
Рост 192 см[1][2][3][…]
Вага 99 кг[2][3][4][…]
Пазыцыя левы нападнік, нападнік
Кідок/Ловы левы[d][2][3][4][…]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 30 сакавіка 2004(2004-03-30)[1][2][3][…] (20 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Манрэаль Канадыенз
Выступаў за ТПС Турку
Драфт НХЛ 1, 2022
Манрэаль Канадыенз
Гульнявая кар’ера 2021 — цяпер

Ю́рай Слафко́ўскі (па-славацку: Juraj Slafkovský; нар. 30 сакавіка 2004 году) — славацкі хакеіст, нападнік клюбу «Манрэаль Канадыенз» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Славаччыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ юнаком зьехаў з Славаччыны, ды спаборнічаў у камандах Аўстрыі, Чэхіі і Фінляндыі. Менавіта ў скандынаўскай краіне дэбютаваў у прафэсійным хакеі, выступаючы ў складзе клюбу ТПС. У 2022 годзе быў задрафтаваны клюбам «Манрэаль Канадыенз» пад агульным першым нумарам, стаўшы першым у гісторыі славак, які быў задрафтаваны пад такім нумарам. Яшчэ раней на драфце 2000 году Марыян Габарык быз задрафтаваны толькі трэцім. Гулец, які звычайна ў зборнай гуляе пад нумарам 20, жадаў прыдбаць сабе такі ж нумар у клюбе, які аднак ужо быў заняты Крысам Ўайдманам. Тым ня менш, Ўайдман саступіў свой нумар маладому славаку ў абмен на швэдар з аўтографам маладога талента дзеля свайго сына[5]. У свой першы сэзон хакеіст згуляў толькі палову гульняў каманды, пераважна праз пашкоджаньні. Аднак, ужо ў сэзоне 2023—2024 гадоў адгуляў увесь рэгулярны сэзон у складзе дружыны. 10 красавіка 2024 году адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць «Філадэлфіі Флаерз»[6].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыцягваўся да матчаў зборнай розных узростаў. У веку 17 гадоў быў уключаны ў заяўку зборнай Славаччыны на Алімпійскія гульні 2022 году, у выніку чаго стаў наймаладзейшым хакеістам турніру. Славак у сямі матчах розыгрышу адзначыўся сямю закінутымі шайбамі, у тым ліку дублем у пачатковай гульні супраць зборнай Фінляндыі. У выніку здабыў бронзавы мэдаль у складзе дружыны, а таксама быў прызнаны самым каштоўным гульцом турніру[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]