Ёэл Армія
| Ёэл Армія | ||
|---|---|---|
| Рост | 191 см | |
| Вага | 85 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Кідок/Ловы | правы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 31 траўня 1993 (32 гады) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Лос-Анджэлес Кінгс | |
| Выступаў за | ||
| Драфт НХЛ | 16, 2011 Бафала Сэйбрз | |
| Гульнявая кар’ера | 2010 — цяпер | |
Ёэл Армія (па-фінску: Joel Armia; нар. 31 траўня 1993 году) — фінскі хакеіст, правы нападнік клюбу «Лос-Анджэлес Кінгс» і нацыянальнай зборнай Фінляндыі. У 2011 годзе на драфце НХЛ быў абраны ў першым раўндзе пад агульным нумарам 16 клюбам «Бафала Сэйбрз».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Запачаткаваў кар’еру ў клюбе «Эсят» з роднага клюбу Поры. У сэзоне 2012—2013 гадоў Армія зарабіў 19 галоў і 14 асыстэнцкіх пунктаў за 47 гульняў. 16 чэрвеня 2012 году склаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з клюбам «Бафала Сэйбрз» з Нацыянальнае хакейнае лігі[1]. Тым ня менш, адразу гулец далучыўся да фарм-клюбу «Рочэстэр Амэрыканз» з Амэрыканскае хакейнае лігі. Толькі на другі сэзон за акіянам хакеіст быў выкліканы да галоўнага клюбу, у складзе якога дэбютаваў 23 сьнежня 2014 году ў матчы супраць «Дэтройт Рэд Ўінгс»[2]. Напачатку 2015 году Армія поруч з шэрага іншых гульцоў дружыны быў абменены ў «Вініпэг Джэтс». Асабліва ўдалым стаўся сэзон 2017—2018 году, калі нападнік амаль не прапусьціў аніводнага матчу і нават узяў удзел у плэй-оф Кубка Стэнлі ўпершыню ў кар’еры. Паводле вынікаў сэзону быў абменены ў «Манрэаль Канадыенз». У ліпені фін склаў аднагадовы кантракт з заробкам у 1,85 млн даляраў за год[3]. Наступным год працягнуў супрацу з клюбам. Добры атрымаўся сэзон 2020—2021 гадоў, калі манрэальцы дасягнулі фіналу Кубка Стэнлі, дзе атрымалі паразу ад «Тампа Бэй Лайтнінг». Сам гулец за 21 матч на пляцоўцы ў плэй-оф закінуў 5 шайбаў і зладзіў 3 выніковыя перадачы. Пачаўшы міжсэзоньне ў якасьці неабмежавана вольнага агента, Армія 1 ліпеня 2025 году склаў двухгадовы кантракт з «Лос-Анджэлес Кінгс»[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Armia agree to terms on entry-level deal». Buffalo Sabres.
- ↑ «Armia to make NHL debut against Red Wings». Buffalo Sabres.
- ↑ «Canadiens sign forward Joel Armia to one-year, $1.85-million contract». Montreal Gazette.
- ↑ Gould, Mike (01.07.2025) Kings sign forward Joel Armia to two-year contract. DailyFaceoff.com.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 31 траўня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Фінляндыі
- Фінскія хакеісты
- Хакеісты зборнай Фінляндыі
- Хакеісты клюбу «Эсят» Поры
- Хакеісты клюбу «Рочэстэр Амэрыканз»
- Хакеісты клюбу «Бафала Сэйбрз»
- Хакеісты клюбу «Сэнт-Джонз Айскапс»
- Хакеісты клюбу «Манітоба Мус»
- Хакеісты клюбу «Вініпэг Джэтс»
- Хакеісты клюбу «Манрэаль Канадыенз»
- Хакеісты клюбу «Лос-Анджэлес Кінгс»