Мартэн Сэн-Люі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мартэн Сэн-Люі
Marty St Louis 2007.jpg
Рост 173 см
Вага 80 кг
Пазыцыя флянгавы нападнік
Кідок левы
Грамадзянства Канада
Дата нараджэньня 18 чэрвеня 1975 (43 гады)
Месца нараджэньня Ляваль, Канада
Выступаў за Вэрмонт Катамаўнтс
Кліўлэнд Ламбэрджэкс
Калгары Флэймз
Лязана
Тампа Бэй Лайтнінг
Нацыянальная зборная Канада
Драфт НХЛ няма
Гульнявая кар’ера 1993—2015

Мартэн Сэн-Люі (па-француску: Martin St. Louis; нарадзіўся 18 чэрвеня 1975 году, Ляваль, Канада) — канадзкі хакеіст, флянгавы нападнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мартэн не праходзіў працэдуру драфту, а пачаў сваю кар’еру ў НХЛ з клюбу «Калгары Флэймз» у 1998 годзе, а таксама гуляў швайцарскую «Лязану» падчас лакаўту ў ЗША[1]. За «Тампа Бэй Лайтнінг» Сэн-Люі выступае з 2000 году й разам з клюбам у 2004 годзе стаў уладальнікам Кубку Стэнлі.

Сэн-Люі зьяўляецца ўладльнікам трафэя Тэда Лінсдэя й памятнай узнагароды Гарта як самы каштоўны гулец НХЛ у сэзоне 2003—2004 гадоў. Таксама ў тым сэзоне ён атрымаў свой першы трафэй Арта Роса як найлепшы бамбардзір лігі з 94 выніковымі пунктамі. Мартэн тройчы атрымоўваў памятны трафэй Лэдзі Бінг як самы джэнтэльмэнскі гулец лігі. У 2013 годзе ва ўзросьце 37 гадоў ён атрымаў свой ​​другі трафэй Арта Роса, стаўшы самым узроставым гульцом, які калі-небудзь атрымоўваў асабістыя ўзнагароды лігі.

Сэн-Люі рэгулярна гуляе за зборную Канады. Ён быў чальцом каманды, якая атрымала перамогу ў чэмпіянаце сьвету па хакеі 2004 году, а таксама быў у складзе зборнай падчас зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мартэн Сэн-Люісховішча мультымэдыйных матэрыялаў