Міхаіл Грабоўскі
Міхаіл Грабоўскі | ||
---|---|---|
Рост | 180 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 31 студзеня 1984 (40 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Патсдам, НДР | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Беларусь | |
Драфт НХЛ | 150, 2004 Манрэаль Канадыенз | |
Гульнявая кар’ера | 2003—2018 |
Міхаіл Грабоўскі (нарадзіўся 31 студзеня 1984 году, Патсдам, НДР) — колішні беларускі хакеіст, цэнтральны нападнік.
Раньняе жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грабоўскі нарадзіўся ў Патсдаме (Усходняя Нямеччына), дзе ягоны бацька, Юры, працаваў у будаўніцтве. Сям’я вярнулася ў Беларусь, калі яму было тры гады.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбны ўзровень
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грабоўскі быў задрафтаваны «Манрэаль Канадыенз» пад нумарам 150 у 2004 годзе. Першы свой матч у НХЛ правёў 6 студзеня 2007 году ў матчы супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Ён згуляў тры гульні ў НХЛ перад тым як быў адпраўлены ў фарм-клюб канадзкага гранду «Гамільтан Бульдогс», які выступае ў Амэрыканскай хакейнай лізе (АХЛ). Тамака Грабоўскі дапамог камандзе атрымаць перамогу ў чэмпіянаце ў сэзоне 2006—2007 гадоў.
У сэзоне 2007—2008 гадоў Грабоўскі зноўку вярнуўся да «Канадыенс», але ня меў шмат гульнявога часу. 20 кастрычніка 2007 году Міхаіл атрымаў сво першы асыстэнцкі бал у гульні супраць «Бафала Сэйбрз», а свой першы гол забіў праз два дні пасьля гэтага ў матчы супраць «Бостан Бруінз».
3 ліпеня 2008 году Грабоўскі перайшоў у склад «Таронта Мэйпл Ліфс», у адваротным кірунку пераехаў Грэг Патэрын, а таксама «Манрэаль» атрымаў выбар драфту «лісьцяў» ў другім раўндзе 2010 году. У студзені 2009 году Грабоўскі быў уцягнуты ў бойку зь іншым беларускім хакеістам Сяргеем Касьціцыным падчас гульні паміж «Таронта Мэйпл Ліфс» і «Манрэаль Канадыенз». Да Алімпійскіх гульняў 2010 году ў Ванкувэры, прадстаўніку Беларускай хакейнай фэдэрацыі прыйшлося ўмяшацца для таго, каб зьмірыць абодвух гульцоў, каб яны былі здольныя гуляць у адной камандзе[1].
Свой першы сэзон Міхаіл скончыў з паказчыкам 20+48 (галы+асыстэнцкія балы). Дзякуючы такім вынікам «Таронта Мэйпл Ліфс» пераглядзела ўмовы кантракту, падвысіўшы заробак гульца ў агульнай складанасьці да $ 8,7 млн на тры гады. У наступных сэзонах Міхаіл працягнуў сваю пасьпяховую гульню.
Падчас лакаўту 2012 году Грабоўскі падпісаў кантракт з маскоўскім клюбам ЦСКА[2]. Пасьля ўзнаўленьня матчаў НХЛ Міхаіл у сэзоне 2012—2013 гадоў паказаў ня вельмі выніковую гульню, атрымаўшы толькі 16 пунктаў (9+7) у 48 матчах, пасьля чаго быў выстаўлены «Таронта» на продаж.
23 жніўня 2013 году Грабоўскі ў якасьці вольнага агенту падпісаў аднагадовы кантракт з клюбам «Вашынгтон Кэпіталз»[3]. Грабоўскі завяршыў сэзон 2013—2014 гадоў з 35 пунктамі ў 58 гульнях, аднак «Кэпіталз» ня здолелі дасягнуць плэй-оф ўпершыню за сем сэзонаў.
2 ліпеня 2014 году Міхаіл пакінуў амэрыканскую сталіцу ў якасьці вольнага агента і падпісаў кантракт на чатыры гадызь «Нью-Ёрк Айлэндэрз», згодна зь якім хакеіст заробіць блізка што 20 млн даляраў[4]. Такім чынам Гарбоўскі стаў другім самым каштоўным гульцом клюбу паводле кантракту, то бок больш зарабляе ў камандзе толькі Джон Таварэс[5][6].
Міжнародныя выступы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міхаіл выступае за нацыянальную зборную Беларусі на міжнародных турнірах. Найбольшага індывідуальнага посьпеху дамогся на чэмпіянаце сьвету 2005 году, калі забіў чатыры шайбы ў браму гаспадароў зборнай Аўстрыі і быў абраны першай зоркай гульні. Грабоўскі быў выкліканы ў склад нацыянальнай каманды да ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкувэры[7], аднак не правёў ніводнага матчу з-за траўмы[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнік Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў (2006)
- Уладальнік Кубка Колдэра (2007)
- Чэмпіён Беларусі (2005, 2006)
- Найлепшы хакеіст Беларусі (2009, 2011, 2013)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Leafs’ Mikhail Grabovski attributes trade from Habs to inexperience. The Toronto Star.
- ^ Leafs' Grabovski signs with CSKA. Toronto Sun.
- ^ Capitals sign Grabovski to one-year $3 million deal. The Sports Network.
- ^ Грабоўскі ўклаў чатырохгадовы кантракт з «Айлэндэрс». Хартыя97
- ^ Грабоўскі атрымае ў Нью-Ёрку 20 мільёнаў долараў. Эўрарадыё
- ^ Хоккей. НХЛ. Сумма контракта Михаила Грабовского стала второй по величине среди игроков "Айлендерс". «Прессбол»
- ^ Grabovski grabs Oly. spot(недаступная спасылка). Canaoe.ca.
- ^ Leafs' Olympians get the itch. Toronto Sun
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на «Сьвет хакею Беларусі»
- Старонка на Elite Prospects.
- Старонка на NHL.com.
- Старонка на The Internet Hockey Database.
|
|
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Патсдаме
- Беларускія хакеісты
- Хакеісты зборнай Беларусі
- Хакеісты клюбу «Юнацтва-Менск»
- Хакеісты клюбу «Нафтахімік» Ніжнякамск
- Хакеісты клюбу «Дынама» Масква
- Хакеісты клюбу «Гамільтан Бульдогс»
- Хакеісты клюбу «Манрэаль Канадыенз»
- Хакеісты клюбу «Таронта Мэйпл Ліфс»
- Хакеісты клюбу ЦСКА Масква
- Хакеісты клюбу «Вашынгтон Кэпіталз»
- Хакеісты клюбу «Нью-Ёрк Айлэндэрз»
- Хакеісты клюбу «Вэгас Голдэн Найтс»