Коўл Кофілд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Коўл Кофілд
Рост 173 см[1]
Вага 74 кг
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 2 студзеня 2001(2001-01-02)[1] (23 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Манрэаль Канадыенз
Выступаў за
Драфт НХЛ 15, 2019
Манрэаль Канадыенз
Гульнявая кар’ера 2021 — цяпер

Коўл Кофілд (па-ангельску: Cole Caufield; нар. 2 студзеня 2001 году) — амэрыканскі хакеіст, нападнік клюбу «Манрэаль Канадыенз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2019 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Манрэаль Канадыенз» у першым раўндзе пад агульным 15-м нумарам.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гулец прайшоў падтрыхтоўку праз адмысловую праграму разьвіцьця маладых хакеістаў ЗША. На драфце НХЛ 2019 году Кофілд быў абраны клюбам «Манрэаль Канадыенз» у першым раўндзе пад 15-м нумарам[2]. Цягам лета праходзіў патрыхтоўку з клюбам, але пасьля пачаў выступаць на ўзроўні студэнцкага хакею, абараняючы колеры Вісконсінскага ўнівэрсытэту ў Мэдысане.

27 сакавіка 2021 году Кофілд завяршыў студэнцкую кар’еру, падпісаўшы трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Манрэаль Канадыенз»[3][4]. Да сканчэньня сэзону згуляў некалькі матчаў як за манрэальскі клюб, гэтак і ягоны фарм-клюб «Ляваль Рокет» з Амэрыканскай хакейнай лігі[5]. Дэбютаваў на прафэсійным узроўні ў складзе «Рокет» 9 красавіка, паклаўшы на свой рахунак два галы і адну галявую перадачу ў пераможным матчы зь лікам 5:3 супраць «Таронта Марліс»[6]. 26 красавіка запачаткаваў кар’еру ў НХЛ у матчы супраць «Калгары Флэймз»[7]. У наступным сэзоне нападнік замацаваўся ў складзе клюбу. У апошняй гульні сэзону Кофілд зрабіў свой першы хет-трык у кар’еры ў матчы супраць «Флорыды Пантэрз» (10:2). Гулец завяршыў сэзон 2021—2022 гадоў з 23 галамі, заняўшы другое месца ў сьпісе навакоў-бамбардзіраў пасьля Танэра Жано з «Нэшвіл Прэдатарз», які забіў 24 галы[8]. У наступным быў падцягнуты ў першае зьвяно.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]