Перайсьці да зьместу

Сымфонія №3 (Бэтговэн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрагмэнт рукапісу

Сымфонія № 3 мі-бэмоль мажор, Op. 55 («Гераічная») — сымфонія Людвіга ван Бэтговэна. Першапачаткова была напісаная Бэтговэнам у гонар Напалеона, ягонага лёсу й гераічнай дзейнасьці, якая была кумірам многіх з таго пакаленьня. Але ў далейшым, з-за расчараваньня Бэтговэна ў палітыцы Напалеона, Бэтговэн выкрасьліў імя Напалеона з партытуры сымфоніі, не зьмяніўшы пры гэтым ніводнай ноты.

Сымфонія лічыцца сымбалем сталасьці музыкі клясыцызму канца XVIII стагодзьдзя. Яна таксама прадставіла ідэі рамантызму ў музыцы, якія шырока распаўсюдзіліся ў XIX стагодзьдзі. Трэцяя Сымфонія была распачатая Бэтговэнам адразу пасьля напісаньня Сымфоніі №2, у 1803 годзе, і скончаная ў жніўні 1804-га. Першае выкананьне адбылося ў Вене 7 красавіка 1805 году.[1]

Сымфонія была напісаная для 2 флейтаў, 2 габояў, 2 клярнэтаў у сі-бэмоль, 2 фаготаў, 3 валторнаў у мі-бэмоль, 2 трубаў у мі-бэмоль і до, літаўраў у мі-бэмоль і сі-бэмоль, а таксама струннай сэкцыі.

Складаецца з 4-х частак:

  1. Allegro con brio
  2. Marcia funebre: Adagio assai
  3. Scherzo: Allegro vivace
  4. Finale: Allegro molto

Працягласьць усё сымфоніі складае каля 50 хвілінаў.

Выкарыстаньне другой часткі ў пахавальных цырымоніях

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другая частка, Marcia funebre (па-беларуску: Пахавальны марш) часта выконваецца на пахавальных цырымоніях. Бостанскі сымфанічны аркестар пад кіраўніцтвам Сяргея Кусявіцкага выканаў «Пахавальны марш» Бэтговэна ў гонар сканаўшага Франкліна Рузвэлта.[2] Сымфонія была цалкам выкананая пад кіраўніцтвам Бруна Вальтэра на канцэрце памяці ў гонар Артура Тасканіні.[3] Гэтак жа сымфонія была выкананая на разьвітальнай цырымоніі Фэлікса Мэндэльсона ў 1847 годзе.[4]

Marcia funebre быў таксама выкананы Мюнхэнскім філярманічным аркестрам на пахавальнай службе пасьля Мюнхэнскай разаніны, якая адбылася ў часе Алімпіяды 1972 году.

  1. ^ Kegan, Paul, Trench, Trubner & Co. Beethoven. — London: 1930. — С. 112.
  2. ^ James MacGregor Burns F.D.R. The Last Journey (анг.) American Heritage Архіўная копія
  3. ^ Bruno Walter Conducts Beethoven (анг.) Music & Arts
  4. ^ Wilfrid Blunt On Wings of Song: Felix Mendelssohn. — London: 1974. — ISBN 978-0241024553

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сымфонія №3 (Бэтговэн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў