Лужкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Red Winged Duck (гутаркі | унёсак) у 15:47, 25 сакавіка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Лужкі
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Вобласьць: Віцебская
Раён: Шаркоўшчынскі
Сельсавет: Лужкоўскі
Насельніцтва: 870 (2003)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°21′16″ пн. ш. 27°52′20″ у. д. / 55.35444° пн. ш. 27.87222° у. д. / 55.35444; 27.87222Каардынаты: 55°21′16″ пн. ш. 27°52′20″ у. д. / 55.35444° пн. ш. 27.87222° у. д. / 55.35444; 27.87222
Лужкі на мапе Беларусі
Лужкі
Лужкі
Лужкі
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Лужкі́[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мнюта. Цэнтар сельсавету Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 870 чал. (2003). Знаходзяцца за 32 км на ўсход ад Шаркоўшчыны, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Падсьвільле.

Лужкі — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра маёнтак Лужкі датуецца 1519. У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні Сапегаў, Жабаў, Чапскіх, Плятэраў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Лужкі ўвайшлі ў склад Полацкага ваяводзтва.

Касьцёл, пач. XX ст.

У 1741 Валяр’ян Жаба запрасіў сюды манахаў-піяраў. У 1744 у Лужках адкрыўся піярскі калегіюм, у 1756 збудавалі мураваны касьцёл. Пры калегіюме існавала бібліятэка. Паводле каралеўскага прывілея ад 14 студзеня 1745, Лужкі атрымалі статус мястэчка.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лужкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай, з 1842 Віленскай губэрні. У 1794 тут збудавалі мураваную царкву. У 1862 расейскія ўлады адкрылі ў Лужках земскую народную вучэльню. Станам на 1886 год у мястэчку існавалі вадзяны млын, конная паштовая станцыя, малітоўны дом, народная вучэльня, піваварны завод, 14 крамаў. У 1901 тут адкрылася царкоўнапрыходзкая школа.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Лужкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Лужкі увайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Лужках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, вэтэрынарны пункт, амбуляторыя, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Эканоміка

Лясьніцтва, фэрмэрскія гаспадаркі.

Турыстычная інфармацыя

Царква, фота пач. XX ст.

Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1744—1756)
  • Млын водны (XIX ст.)
  • Могілкі: хрысьціянскія; польскіх жаўнераў, палеглых у 1920
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква Нараджэньня Божай Маці (1794)

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ Язэп Бунто. Лужкі // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 396.
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шаркаўшчынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Лужкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў