Крыштап Весялоўскі
Герб «Агончык» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1580 |
Памёр | 19 красавіка 1637 |
Род | Весялоўскі |
Бацькі | Пётар Весялоўскі Соф’я з Любамірскіх[d] |
Дзейнасьць | дзяржаўны дзяяч |
Крыштап Весялоўскі[2] (? — 19 красавіка 1637[3]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1600—1604), стольнік (1604—1620) і крайчы вялікі літоўскі (1620—1622), маршалак надворны літоўскі (1622—1635) і вялікі літоўскі (з 1635).
Трымаў Мельніцкае, Тыкоцінскае і Сураскае староствы, адміністратар Гарадзенскай эканоміі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Весялоўскіх гербу «Агончык» зьменены, сын Пятра, таксама маршалка вялікага літоўскага, і Соф’і зь Любамірскіх.
Яшчэ пры жыці бацкі пры падтрымцы Жыгімона Вазы атрымаў стараства Тыкоцінскае пад Кракавам. А потым трымаў стараствы: мельніцкае, сураскае, эканомію гарадзенскую. Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку цівуна віленскага, гараднічага гарадзенскага і лясьнічага новагародзкага. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы, іхны маршалак у 1609 і 1618 роках.
Удзельнічаў у войнах з Масковіяй, Швэцыяй і Турэччынай. Браў удзел у выправе на Швэцыю ў 1598 року, у часе якой ягоны карабель пацярпеў крушэньне.
Прыхільнік Жыгімонта Вазы, у часе Зэбжыдоўскага рокашу (1606—1609) актыўна яго падтрымліваў. Сойм 1620 року прызначыў яго камісарам для разьмежаваньня Падляскага і Берасьцейскага ваяводзтваў.
Пасьля сьмерці адзінай малалетняй дачкі ахвяраваў свае беластоцкія маёнткі на фундавацыю замка ў Тыкоціне (Польшча) кляштара брыгітак у Горадні, а таксам касьцёлы ў Луньне, Квасах, Завадарах і інш. Заснаваў шпіталь для жаўнераў у Тыкоціне[4].
У шлюбе з Аляксандрай Марыянай Сабескай дзяцей ня меў, выхоўваў прыёмную дачку і сваячка Грызэльду з Вадынскіх (жонка Яна Станіслава Сапегі, захаваўся ейны партрэт).
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Спадчына» № 3, 1992.
- ^ Іншыя формы імя: Крыштаф, Крыштоф
- ^ Андрэй Радаман. Весялоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 404.
- ^ Андрэй Радаман. Весялоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 405.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4