Зянон Ломаць
Выгляд
Зянон Ломаць | ||||
4-ы Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь | ||||
---|---|---|---|---|
3 кастрычніка 2006 — 28 сьнежня 2010 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі | |||
Папярэднік: | Анатоль Тозік | |||
Наступнік: | Аляксандар Якабсон | |||
Міністар сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь | ||||
10 чэрвеня 2003 — 24 сьнежня 2003 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі | |||
Папярэднік: | Міхаіл Русы | |||
Наступнік: | Васіль Дваранінавіч | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
1944 в. Карабаны, Мядзельскі раён Менскай вобласьці, БССР | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
|
Зяно́н Кузьмі́ч Ло́маць (нарадзіўся ў 1944 годзе, в. Карабаны, Мядзельскі раён Менскай вобласьці, Беларуская ССР[1]) — беларускі палітык і дзяржаўны дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня (1990—1995), старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (2006—2010).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя Максіма Горкага, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава, Менскую вышэйшую партыйную школу.
Працаваў інструктарам Мядзельскага райкаму ЛКСМБ, Менскага абкаму ЛКСМБ, першым сакратаром Узьдзенскага райкаму ЛКСМБ.
- 1974—1981 — загаднік арганізацыйнага аддзелу, сакратар райкаму КПБ ў мястэчку Ўзда Менскай вобласьці.
- З 1983 году — інструктар Менскага абкаму КПБ, другі сакратар Слуцкага гаркаму КПБ, першы сакратар Клецкага райкаму КПБ, першы сакратар Слуцкага райкаму КПБ.
- 1991—1992 — сакратар Камітэту Савету Рэспублікаў па аграрных пытаньнях Вярхоўнага Савету СССР у Маскве.
- 1992—1995 — чалец плянавай і бюджэтна-фінансавай камісіі Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.
- 1995—2001 — старшыня Слуцкага райвыканкаму.
- З 12 сьнежня 2001 году — памочнік прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспэктар па Гомельскай вобласьці.
- З 10 чэрвеня да 24 сьнежня 2003 году — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі.
- 2006—2010 — старшыня Камітэту дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Адміністрацыйная адзінка, якая існавала дэ-факта, легальная з пункту гледжаньня ўладаў СССР. З пункту гледжаньня міжнароднага права — у складзе Другой Рэчы Паспалітай, пад акупацыяй СССР.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катэгорыі:
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Выпускнікі Менскай вышэйшай партыйнай школы
- Узнагароджаныя мэдалём За працоўныя заслугі
- Кіраўнікі Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Палітыкі мясцовага кіраваньня Рэспублікі Беларусь
- Міністры сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ