Іван Шакола
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Дзяржаўны дзяяч}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |
Іва́н Пятро́віч Шако́ла (4 чэрвеня 1947, вёска Кавалі, Пастаўскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч. У 1996—1998 гадах міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Закончыў Лукашоўскую сярэднюю школу, Смалянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Ленінградзкі сельскагаспадарчы інстытут (1976), Менскую вышэйшую партыйную школу (1988). У 1966—1969 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1969—1972 гг. працаваў галоўным аграномам, намесьнікам старшыні калгасу імя Мічурына Пастаўскага раёну. У 1972—1974 гг. інструктар арганізацыйнага аддзелу Пастаўскага РК КПБ, у 1974—1979 гг. старшыня калгасу імя Калініна Пастаўскага раёну. У 1979—1987 гг. 1-шы намесьнік старшыні райвыканкаму — начальнік упраўленьня сельскай гаспадаркі Дрысенскага раёну, старшыня Дрысенскага райвыканкаму. У 1987—1990 гг. 1-ы сакратар Лепельскага райкаму КПБ, старшыня Лепельскага гарадзкога Савету дэпутатаў. У 1990—1991 гг. сакратар Віцебскага абкаму КПБ па сельскай гаспадарцы. У 1991—1996 гг. намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. У 1996—1998 гг. міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня. У 1998—2001 гг. прэзыдэнт дзяржаўнага канцэрну харчовай прамысловасьці Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шакола Іван Пятровіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 687 с.: іл. ISBN 985-6302-35-8. — С. 511.