Перайсьці да зьместу

Іван Крупко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Крупко
2010 — 2018
2018 — 2020
16 сакавіка 2020 — 21 сьнежня 2021
з 21 сьнежня 2021
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 ліпеня 1974(1974-07-23)[1][2] (50 гадоў)
Адукацыя:
Узнагароды:
мэдаль «За працоўныя заслугі»

Іва́н Іва́навіч Крупко́ (нар. 23 ліпеня 1974, в. Бурдзевічы, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь (2020—2021). З 21 сьнежня 2021 году старшыня аблвыканкаму Гомельскай вобласьці.

У 1991 годзе паступіў у Гарадзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут. У 1993—1995 гадах служыў ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спэцыяльнасьці «Заатэхнія».

У 1998—2002 гадах працаваў галоўным заатэхнікам калгасу «Расьсвет» Нясьвіжскага раёну Менскай вобласьці[3]. У 2003—2006 гадах працаваў начальнікам аддзелу па арганізацыі вытворчасьці і перапрацоўцы прадукцыі ўпраўленьня сельскай гаспадаркі і харчаваньня Нясьвіскага райвыканкаму Менскай вобласьці. У 2006—2010 гадах працаваў першым намесьнікам начальніка ўпраўленьня, начальнікам аддзела вытворчасьці і перапрацоўкі прадукцыі ўпраўленьня сельскай гаспадаркі і харчаваньня Нясьвіскага райвыканкаму.

У 2007 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасьці «Кіраваньне прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу»[3].

У чэрвені — верасьні 2010 году працаваў першым намесьнікам старшыні, начальнікам упраўленьня сельскай гаспадаркі і харчаваньня Нясьвіскага райвыканкаму. У 2010—2018 гадах — старшыня Нясьвіскага райвыканкаму Менскай вобласьці. З сакавіка 2018 году па 2020 год — старшыня Менскага райвыканкаму Мунскай вобласьці[3].

17 сакавіка 2020 году прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь[4]. 21 сьнежня 2021 году прызначаны старшынёю выканаўчага камітэту Гомельскай вобласьці[5].

У 2022 годзе трапіў пад санкцыі ЭЗ, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Украіны, Канады[6].