Перайсьці да зьместу

Аляксандар Якабсон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Якабсон
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі
28 сьнежня 2010  18 жніўня 2014
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік Зянон Ломаць
Наступнік Леанід Анфімаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся18 красавіка 1951 (75 гадоў)
Гомель, БССР
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Сяброўства ордэн Айчыны III ступені ордэн Айчыны ордэн Пашаны ордэн Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра III ступені ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра
ордэн вялебнага Сергія Раданескага III ступені ордэн вялебнага Сергія Раданескага ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай I ступені ордэн сьвяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені

Алякса́ндар Серафі́мавіч Якабсо́н (нар. 18 красавіка 1951 ў Гомелі) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі (ад 2010 да 2014 году).

У 1973 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту па спэцыяльнасьці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». Працаваў майстрам трэсту «Кандалакштрансбуд» у Мурманскай вобласьці, пасьля служыў у войску. 1975—1985 — майстар, прараб, старшы прараб, галоўны інжынэр спэцыялізаванае будаўнічае ўправы аб’яднаньня «Гомельсельбуд». 1985 — інструктар аддзелу будаўніцтва Гомельскага абкаму КПБ.

1986—1996 — старшыня Сьветлагорскага гарвыканкаму Гомельскай вобласьці. У 1991 годзе скончыў Менскі інстытут паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня.

У 1996 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, пасьля рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі перайшоў у Нацыянальны сход. 1997—1998 — першы намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму. 1998—2001 — старшыня Гомельскага гарвыканкаму. 2001—2010 — старшыня Гомельскага аблвыканкаму. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ (1996—2000), чалец Савету Рэспублікі НС РБ 3-га і 4-га скліканьняў. Ад 28 сьнежня 2010[1] да 18 жніўня 2014 году[2] быў старшынём Камітэту дзяржкантролю Беларусі.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.

10 ліпеня 2003 году атрымаў вымову за невыкананьне даручэньняў кіраўніка дзяржавы пра забесьпячэньне поўнае і своечасовае выплаты заработнай платы работнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэньні запазычанасьці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсыфікацыю справаздачных дадзеных па гэтых пытаньнях.

Жонка, Галіна Калатухіна, сканала ў 2014[3]. Сын Тарас — намесьнік дырэктара «Беларуснафта-Нафтахімпраект».

  • Аляксандар Якабсон назначаны старшынём Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі // «Звязда» №254 (26862) 29 сьнежня 2010

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]