Анатоль Хацько
Анатоль Хацько | |
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
2 красавіка 2019 — 16 сакавіка 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас |
Папярэднік: | Леанід Заяц |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1974 в. Буда Грэская, Слуцкі раён, Менская вобласьць |
Адукацыя: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Хацько (неадназначнасьць).
Анатоль Хацько (нар. 1974, в. Буда Грэская, Слуцкі раён, Менская вобласьць) — беларускі палітык, з 2 красавіка 2019 году — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь.
У 1996-м скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2006-м — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі. У 1997—1999 гадах працаваў галоўным заатэхнікам, намесьнікам старшыні па жывёлагадоўлі калгасу «Крыніца» (Менская вобласьць). З 1999 па 2001 год — галоўны заатэхнік калгасу «Новы быт», з 2001 па 2004 году — галоўны заатэхнік, намесьнік начальніка ўпраўленьня сельскай гаспадаркі і харчаваньня Барысаўскага райвыканкаму Менскай вобласьці.
У 2005—2006 гадах зьяўляўся галоўным заатэхнікам «Белплемжыўаб’яднаньне». У 2006—2007 гадах працаваў на пасадзе намесьніка генэральнага дырэктара ААТ «Менскаблхлебпрадукт», а ў 2007—2015 гадах — генэральным дырэктарам гэтага акцыянэрнага таварыства.
З 2015 па 2016 год быў намесьнікам генэральнага дырэктара Беларускага дзяржаўнага аб’яднаньня па племянной жывёлагадоўлі «Белплемжыўаб’яднаньне», а з 2016 году — генэральным дырэктарам гэтага аб’яднаньня. 2 красавіка 2019 году[1] па 16 сакавіка 2020 году[2][3] — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У Беларусі прызначаны новы міністар сельскай гаспадаркі, Intex-press, 2-04-2019
- ^ Разгляд кадравых пытанняў. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 21.03.2020 г.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 16 марта 2020 г. № 97 «Об А.Н.Хотько» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кіраўніцтва // Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусі