Карабаны (Менская вобласьць)
Выгляд
| Карабаны | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Занарацкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°47′51″ пн. ш. 26°38′40″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 8 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222382 |
| СААТА | 6240814041 |
| Нумарны знак | 5 |
| Карабаны на мапе Беларусі ± Карабаны | |
Караба́ны[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1868 год — зьяўлялася вёскай Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, налічвала 15 двароў і 129 жыхароў.
- З 1901 году ў вёсцы працавала школа граматы.
- 1904 год — вёска знаходзілася ў Занарачанскай воласьці Сьвянцянскага павету, налічвала 155 жыхароў.
- 1907 год — вёска налічвае 32 двары, насельніцтва складае 231 жыхара.
- З 18 па 23 сакавіка 1916 году падчас Першай сусьветнай вайны ў раёне вёскі праходзілі баі Нарачанскай апэрацыі войскаў расейскіх армій Паўночнага і Захродняга франтоў.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 годзе вёска налічвала 30 двароў і 125 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (30 двароў) і забілі 3 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адноўленая.
- 1949 год — створаны калгас імя Варашылава.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- У 1960 годзе насельніцтва вёскі складала 117 жыхароў.
- З 1973 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» з цэнтрам у вёсцы Занарач.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 8 жыхароў
- 30 лістапада 2007 году — 18 жыхароў[2].
- 1999 год — 29 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 18 двароў і 30 жыхароў
Выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Зянон Ломаць, беларускі дзяржаўны дзяяч
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 333
- ↑ Занарочский сельсовет. Местная повестка на XXI век. / авторы составители Наранович М.Г., Сивограков О.В., Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.