Леанід Заяц
Леанід Заяц | |
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
21 жніўня 2012 — 27 сакавіка 2019 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: |
Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Міхаіл Русы |
Наступнік: | Анатоль Хацько |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
30 верасьня 1958 (64 гады) в. Гацук, Слуцкі раён, Менская вобласьць |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Заяц (неадназначнасьць).
Леані́д Канстанці́навіч За́яц (нар. 30 верасьня 1958, в. Гацук, Слуцкі раён, Менская вобласьць) — беларускі палітык, з 21 жніўня 2012 да 27 сакавіка 2019 году — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1989 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.
З 1976 па 1978 год служыў у шэрагах Узброеных Сілаў.
У 1989 годзе працаваў трактарыстам, брыгадзірам, начальнікам участку, спэцыялістам па кормавытворчасьці, галоўным аграномам саўгаса «50 гадоў БССР» Слуцкага раёну.
З 1991 году быў галоўным аграномам саўгаса «Слуцак», старшынём калгасу «Беларусь» Слуцкага раёну, дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў.
У 2001 годзе быў прызначаны старшынём Маладэчанскага райвыканкама, а потым намесьнікам старшыні Менскага абласнога выканаўчага камітэту.
Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі».
З 2008 году — генэральны дырэктар ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“».
З 21 жніўня 2012 — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь.
27 сакавіка 2019 году зьняты са сваёй пасады пасьля скандальнага наведваньня Лукашэнкам малочнай фэрмы на Магілёўшчыне[1].
1 красавіка таго ж году стала вядома, што Леанід Заяц зойме пасаду старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту[2].
Унесены ў санкцыйныя сьпісы краінаў Балтыі[3][4].