Перайсьці да зьместу

Ігар Брыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Брыла
5 красавіка 2021 — 10 лютага 2022
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 чэрвеня 1972(1972-06-18)[1] (52 гады)
Партыя:
Адукацыя:

Ігар Брыла (нар. 18 чэрвеня 1972, Барысаў) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністар сельскай гаспадаркі Беларусі (2022—2023).

У 1996 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію вэтэрынарнай мэдыцыны па спэцыяльнасьці вэтэрынарыя. У 2008 годзе Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (эканоміка і кіраваньне на прадпрыемстве). У 2015 годзе — Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраваньне).

У 1996—1998 гг. працаваў вэтэрынарным ўрачом-эпізатолагам Барысаўскай раённай станцыі па барацьбе з хваробамі жывёл. У 1998—2002 гг. — вядучы вэтэрынарны ўрач Барысаўскай гарадзкой вэтэрынарнай станцыі ў Барысаве. У 2002—2004 гг. — вэтэрынарны ўрач канвэернай лініі, начальнік вытворчай лябараторыі ААТ «Барысаўскі мясакамбінат». У 2004—2006 гг. — начальнік Барысаўскай гарадзкой вэтэрынарнай станцыі, галоўны вэтэрынарны ўрач горада Барысаву.

У 2006—2009 гг. — дырэктар Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі. У 2009—2009 гг. — першы намесьнік дырэктара па вытворчасьці РУП "Экспэрымэнтальная база «Жодзіна». З 2009 па 2010 год — намесьнік дырэктара Рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Беларусьгандль» Кіраваньня справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

З лютага 2010 па кастрычнік 2010 гг. — намесьнік дырэктара па камэрцыйных пытаньнях УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў». У 2010—2011 гг. — дырэктар адкрытага акцыянэрнага таварыства «Барысаўская Аграпрамтэхніка».

У 2011—2013 гг. — першы намесьнік старшыні, начальнік упраўленьня сельскай гаспадаркі і харчаваньня Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту. У 2013—2021-намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. З 2021 году першы намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь.

10 лютага 2022 году прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь[3]. 28 ліпеня 2023 году прызначаны памочнікам прэзыдэнта па Віцебскай вобласьці. 27 лістапада таго ж году звольнены з гэтай пасады «у сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе»[4].

у 2019 годзе выклаў у Instagram здымак, на якім пазіраваў у майцы з надпісам «Russia» на Барысаўскім прадпрыемстве «Здравушка». СМІ звярнулі ўвагу на гэты выпадак, пасля чаго чыноўнік закрыў свой акаўнт, а яго сакратарка аблаяла журналістаў Наша Нівы з ужываньнем брыдкаслоўя[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]