Перайсьці да зьместу

Міхаіл Русы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Русы
Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі
10 красавіка 2012 — 27 сакавіка 2019
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі
20 траўня 2010 — 10 красавіка 2012[1]
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Папярэднік Сямён Шапіра
Наступнік Леанід Заяц
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі
6 лютага 2001 — 10 ліпеня 2003
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Уладзімер Ярмошын (да 1 лістапада 2001), Генадзь Навіцкі
Папярэднік Вадзім Папоў
Наступнік Зянон Ломаць
Міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі
27 кастрычніка 1994 — 6 лютага 2001
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір (да 18 лістапада 1996), Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімер Ярмошын
Папярэднік Анатоль Дарафееў
Наступнік Лявонці Харужык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся23 лістапада 1954 (70 гадоў)
Вароніна, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць
ПартыяБеларуская аграрная партыя
Адукацыя
Узнагароды

Міхаі́л Іва́навіч Ру́сы (нарадзіўся 23 лістапада 1954 году, вёска Вароніна Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці) — беларускі палітык, старшыня Аграрнай партыі[2][3], намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1]. Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі (2004—2010), міністар сельскай гаспадаркі (2001—2003, 2010—2012)[1], міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя (1994—2001).

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1977), Менскую вышэйшую партыйную школу (1989). Служыў у арміі.

1977—1983 — працаваў у калгасе імя Леніна Жыткавіцкага раёну галоўным аграномам, намесьнікам старшыні, старшынём калгасу.

1983—1985 — першы намесьнік старшыні Кармянскага райвыканкаму, начальнік управы сельскай гаспадаркі.

1985—1987 — сакратар Кармянскага райкаму КПБ.

1987—1991 — інструктар ЦК КПБ, першы сакратар Стаўбцоўскага райкаму КПБ.

1991—1994 — старшыня Камітэту па зямельнай рэформе і землеўпарадкаваньні пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 27 кастрычніка 1994 году займаў пасаду міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь. З 6 лютага 2001 году — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня.

Загадам прэзыдэнта Республікі Беларусь № 303 ад 10 ліпеня 2003 году вызвалены з пасады міністра сельскае гаспадаркі і харчаваньня з фармулёўкай «за невыкананьне даручэньняў кіраўніка дзяржавы пра забесьпячэньне поўнае і своечасовае выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэньні запазычанасьці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсыфікацыю справаздачных дадзеных па гэтых пытаньнях».

2003—2004 — дарадца аддзяленьня амбасады Беларусі ў Расеі (Санкт-Пецярбург).

У 2004 быў абраны ў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Жыткавіцкай выбарчай акрузе №41. 16 лістапада 2004 году прызначаны старшынём Сталай камісіі па аграрных пытаньнях.

15 сакавіка 2008 году быў абраны старшынём Аграрнай партыі замест Міхаіла Шыманскага[2]. Быў адзіным кандыдатам, за яго прагаласавала 100% дэлегатаў на V зьезьдзе партыі.

На парлямэнцкіх выбарах 2008 году балятаваўся ад Жыткавіч і перамог[4]. Працаваў старшынём Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалёгіі і прыродакарыстаньні.

20 траўня 2010 быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня. 10 красавіка 2012 адстаўлены ў сувязі з прызначэньнем намесьнікам прэм’ер-міністра.

27 сакавіка 2019 году зьняты са сваёй пасады пасьля скандальнага наведваньня Лукашэнкам малочнай фэрмы на Магілёўшчыне[5].

Жанаты, мае дзьвюх дачок[6].

  1. ^ а б в Указ Президента Республики Беларусь от 10 апреля 2012 г. № 163 О назначении М. И. Русого (рас.) №43, 1/13430. Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь (11 красавіка 2012). Праверана 22 студзеня 2015 г.
  2. ^ а б Новым старшынёй Аграрнай партыі абраны Міхаіл Русы. Эўрапейскае радыё для Беларусі (15 сакавіка 2008). Праверана 22 студзеня 2015 г.
  3. ^ Сведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі БеларусьПраверана 22 студзеня 2015 г.
  4. ^ Сяргей Каралевіч (29 верасьня 2008) Сярод 97 абраных дэпутатаў ПП НС няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі (дапоўнена) Палітыка. БелаПАНПраверана 6 кастрычніка 2011 г.
  5. ^ Лукашенко уволил зампремьер-министра Русого, министра сельского хозяйства и руководителя Могилевской области, Intex-press, 27-03-2019
  6. ^ Русый Михаил Иванович (рас.) Архив » Архив IV созыва. Нацыянальны сход Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі БеларусьПраверана 22 студзеня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]