Перайсьці да зьместу

Пагост Зарэчны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зарэчнае (гарадзкі пасёлак)»)
Пагост Зарэчны
лац. Pahost Zarečny
укр. Зарічне
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя
Герб Пагосту Зарэчнага Сьцяг Пагосту Зарэчнага
Першыя згадкі: 1480
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Раён: Зарачанскі
Плошча:
  • 7,5 км²
Вышыня: 161 м н. у. м.
Насельніцтва: 7325 чал. (2015)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 34000
КОАТУУ: 5622255100
Геаграфічныя каардынаты: 51°49′32″ пн. ш. 26°8′34″ у. д. / 51.82556° пн. ш. 26.14278° у. д. / 51.82556; 26.14278Каардынаты: 51°49′32″ пн. ш. 26°8′34″ у. д. / 51.82556° пн. ш. 26.14278° у. д. / 51.82556; 26.14278
Пагост Зарэчны на мапе Ўкраіны
Пагост Зарэчны
Пагост Зарэчны
Пагост Зарэчны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://gska2.rada.gov.ua/pls/z7502/A005?rdat1=30.06.2010&rf7571=27568

Пагост Зарэчны, Зарэчнае (укр. Зарічне, Погост-Зарічний) — мястэчка ва Ўкраіне, на рацэ Стыры. Адміністрацыйны цэнтар Зарачанскага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2024 год — каля 7000 чалавек. Знаходзіцца за 190 км ад Роўна, за 65 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).

Пагост Зарэчны — мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься) на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Тапонім Пагост утварыўся ад старадаўняга тыпу паселішча — пагосту.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Пагост як мястэчка, дзе менскаму купцу Церашковічу дазвалялася весьці «гандаль вадой і сушай» бяз аплаты мыта, зьмяшчаецца ў адпаведнай грамаце вялікага князя Казімера і датуецца 27 верасьня 1480 году. З 1545 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні вялікай княгіні Боны Сфорцы.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Пагост увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У XVI ст. ён перайшоў да князёў Збараскіх, пазьней — да Нелюбовічаў. У 1561—1566 гадох тут было 6 двароў (20 будынкаў).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні. У 1802 годзе расейскі цар падараваў мястэчка фэльдмаршалу Рэпніну-Валконскаму, які неўзабаве прадаў яго разам з фальваркам Губінам зямяніну Цярпіцкаму. У 1819 годзе ўладальнік Пагоста абшарнік Філацьеў зьвярнуўся ў суд з мэтай спагнаць з тутэйшых мяшчанаў (28 двароў) грошы за карыстаньне зямлёй. Згодна з судовым выракам, у 1821 годзе жыхароў Пагосту гвалтоўна перасялілі з абшарніцкай зямлі ў Пінск (19 чал.), Нобель (17), Гарадную (25) і Лагішын (15), а ўсю іхную рухомую маёмасьць прадалі[1]. Аднак неўзабаве яны вярнуліся ў роднае мястэчка[2].

На 1859 год у Пагосьце Зарэчным было 40 двароў[3]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 108 двароў, царква, сынагога, некалькі млыноў і вінакурня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пагост Зарэчны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Пінскі павет, у тым ліку на Пагост Зарэчны. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай гэтая тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пінскі павет увайшоў у склад Беларускай ССР[4].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пагост Зарэчны ўвайшоў ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскі павет Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Пагост Зарэчны ў склад УССР, дзе з 1940 году ён стаў цэнтрам раёну.

  • XIX стагодзьдзе: 1887 год — 350 чал.[5]; 1897 год — 647 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 6929 чал.; 2007 год — 6912 чал.; 1 траўня 2015 году — 7325 чал.

У Пагосьце Зарэчным працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы.

Дзеюць бібліятэка і дом культуры.

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, нарыхтоўка лесу.

У Пагосьце Зарэчным знаходзіцца станцыя вузкакалейнай чыгункі.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква
  1. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 241.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 173.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Jelski A. Pohost Zarzeczny // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 520.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]