Перайсьці да зьместу

Джо Гарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джо Гарт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 красавіка 1987(1987-04-19)[1][2][3] (39 гадоў)
Рост 196 см
Вага 91 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2006 Шрусбэры Таўн[d] 54 (0)
2006—2018 Манчэстэр Сіці 266 (0)
2007 Транмір Ровэрз[d] 6 (0)
2007 Блэкпул 5 (0)
2009—2010 Бірмінггэм Сіці 36 (0)
2016—2017 Тарына 36 (0)
2017—2018 Ўэст Гэм Юнайтэд 19 (0)
2018—2020 Бэрнлі 19 (0)
2020—2021 Тотэнгэм Готспур 0 (0)
2021—2024 Сэлтык 109 (0)
Зборныя
2005—2006 Ангельшчына (да 19)[d] 6 (0)
2007—2009 Ангельшчына (да 21)[d] 21 (0)
2008—2017 Ангельшчына 75 (0)

Чарлз Джозэф Джон «Джо» Гарт (па-ангельску: Charles Joseph John «Joe» Hart; нар. 19 красавіка 1987 году, Шрусбэры, Ангельшчына) — колішні ангельскі футбольны брамнік. У складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны правёў больш за 70 матчаў. Зьявіўшыся ў складзе зборнай у верасьні 2010 году, Гарт доўгіч час зважаўся першым брамнікам Ангельшчыны[4]. Гарт быў намінаваны на ПФА Малады гулец году ў 2010 годзе, але прайграў Джэймзу Мілнэру, але быў прызнаны найлепшым брамнікам Прэм’ер-Лігі сэзону 2009—2010 гадоў у знак прызнаньня ягонага выступу за «Бірмінггэм Сіці».

Клюбная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

«Шрусбэры Таўн»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Яшчэ навучаючыся ў школе Джо далучыўся да першай каманды свайго роднага клюбу, «Шрусбэры Таўн». 1 лютага 2003 году ён быў заяўлены на матч супраць «Эксэтэр Сіці», але на поле не зьявіўся. На наступны год клюбы вылецеў у Канфэрэнцыю й толькі тады Гарт дэбютаваў у складзе клюбу 20 красавіка 2004 году, на наступны дзень пасьля свайго 17-годзьдзя. З пачатку сэзону 2005—2006 гадоў малады брамнік стала атрымаў месца ў асноўным складзе клюбу.

«Манчэстэр Сіці»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Падчас таго, як Джо рыхтаваўся да гульні юнацкай зборнай Ангельшчыны ў Бэльгіі, было абвешчана, што ягоны пераход у «Манчэстэр Сіці» быў завершаны[5]. Першапачаткова было паведамлена, што «Сіці» заплаціць за Гарта спачатку 600 тысяч фунтаў і гэтая сума можа павялічыцца да 1,5 млн фунтаў, але гэтыя ўмовы не былі публічна раскрытымі[6]. Свой першы матч за клюб гулец правёў 14 кастрычніка 2006 году пасьля таго, як з-за пашкоджаньняў да гульні супраць «Шэфілд Юнайтэд» ня здолелі падрыхавацца Андрэас Ісаксан і Нікі Ўівэр. Джо ў гэтым супрацьстаяньні не прапусьціў ніводнага мячу.

Пасьля некаторы час брамнік правёў у арэндах у клюбах «Транмэр Ровэрз», «Блэкпул» і «Бірмінггэм Сіці», у апошнім зь якіх правёў фантастычны сэзон 2009—2010 гадоў, пасьля чаго быў вернуты ў клюб. Пасьля гэтага Джо стаўся асноўным брамнікам манчэстэрскага клюбу, разам зь якім стаўся пераможцам чэмпіянату Ангельшчыны 2012 году.

Міжнарожная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Зьяўляючыся асноўным брамнікам моладзевай зборнай Ангельшчыны Гарт у 2008 годзе быў запрошаны Фабіё Капэльлё ў нацыянальную каманду на таварыскія гульні супраць зборных ЗША й Трынідаду і Табага. Правёўшы ўвесь матч супраць зборнай ЗША на лаўцы, у наступнай гульні Джо выйшаў на поле на другі тайм замест Дэйвіда Джэймза. У 2010 годзе разам са зборнай браў удзел у чэмпіянаце сьвету, а ў 2012 годзе на чэмпіянаце Эўропы ўжо быў асноўным брамнікам сваёй нацыянальнай каманды.

«Манчэстэр Сіці»:

«Сэлтык»:

  1. Joe Hart // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. JOE HART // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Joe Hart // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Jeremy Wilson (13 May 2011). «Manchester City keeper Joe Hart could be England’s most capped player ever, says David James». Daily Telegraph
  5. Goalkeeper Hart to join Man City. BBC Sport.
  6. Man City complete Hart signature. BBC Sport.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]