Перайсьці да зьместу

Рыкі Ламбэрт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыкі Ламбэрт
Рыкі Ламбэрт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 лютага 1982 (42 гады)
Лівэрпул, Ангельшчына
Рост 188 см
Вага 77 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2000
2000—2002
2002—2005
2005—2006
2006—2009
2009—2014
2014—2015
2015—2016
2016—2017
Блэкпул
Маклсьфілд Таўн
Стокпарт Каўнці
Рочдэйл
Брыстал Ровэрз
Саўтгэмптан
Лівэрпул
Ўэст Бромўіч Альбіён
Кардыф Сіці
3 (0)
44 (8)
98 (18)
64 (28)
128 (51)
207 (106)
25 (2)
20 (1)
18 (4)
Зборныя
2013—2014 Ангельшчына 11 (3)

Ры́чард «Ры́кі» Ла́мбэрт (па-ангельску: Richard «Rickie» Lambert; нарадзіўся 16 лютага 1982 году, Лівэрпул, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

Рыкі пачаў кар’еру ў клюбе «Блэкпул», згуляў за каманду ўсяго тры матчы. Затым перайшоў у клюб «Маклсьфілд Таўн» як вольны гулец. У форме гэтага клюбу ён зьяўляўся 44 разы й забіў 8 мячоў. У чэрвені 2002 году ён быў прададзены за рэкордныя 300 тысяч фунтаў у «Стокпарт Каўнці». За гэты клюб ён правёў 98 матчаў і забіў 18 мячоў. Пасьля таго, як трэнэр каманды расчараваўся ў ім, Рыкі перайшоў у «Рочдэйл» у лютым 2005 году як вольны гулец[1].

У складзе «Рочдэйла» Ламбэрт зьявіўся 64 разы, забіўшы 28 галоў. Затым ён падпісаў кантракт з «Брыстал Ровэрз», гэта адбылося 31 жніўня 2006 году, у апошні дзень заявачнай кампаніі. Сума кантракту склала 200 тысяч фунтаў, на тэрмін у тры гады. 8 верасьня 2008 году Ламбэрт падпісаў новы трохгадовы кантракт з клюбам да лета 2011 году[2].

10 жніўня 2009 году перайшоў у «Саўтгэмптан». Сума трансфэру склала 1 млн фунтаў. 15 жніўня ў матчы супраць «Гадэрсьфілд Таўн» Ламбэрт дэбютаваў за новую каманду. У гэтай жа сустрэчы ён забіў свой першы гол за клюб. Рыкі адгуляў ва ўсіх матчах першынства і забіў 36 мячоў ва ўсіх турнірах, стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды. У другім сэзоне, забіўшы 21 гол, Ламбэрт дапамог «Саўгэмптану» выйсьці ў Чэмпіёншып. У канцы 2011 году клюб падоўжыў пагадненьне з нападнікам да 2014 году. У новым сэзоне Рыкі за сэзон забіў 27 галоў, што дазволіла «сьвятым» выйсьці ў Прэм’ер-лігу. 19 жніўня дэбютаваў за клюб у Прэм’ер-лізе ў гульні супраць «Манчэстэр Сіці»[3]. У гэтай сустрэчы Ламбэрт забіў адзін з галоў. У найвышэйшай лізе ангельскага футболу Рыкі працягваў забіваць за клюб. Пры гэтым за ўвесь час, што Ламбэрт гуляў за «сьвятых» ён забіў 34 пэнальці запар бяз промахаў, што зьяўляецца своеасаблівым рэкордам сярод футбалістаў. За часам выступаў за «Саўтгэмптан» Рыкі быў адным зь лідэраў клюбу.

2 чэрвеня 2014 году Ламбэрт афіцыйна стаў футбалістам «Лівэрпулу» пасьля праходжаньня мэдычнага агляду, падпісаўшы двухгадовы кантракт. Сума трансфэру склала 4 млн фунтаў.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 жніўня 2013 году Рыкі Ламбэрт упершыню быў выкліканы да складу зборнай Ангельшчыны ва ўзросьце 31[4], у той жа дзень, ягоная жонка нарадзіла яму трэцяе дзіця, дачку Бэлу[5]. Праз шэсьць дзён гулец забіў у дэбютным матчы сваім першым дотыкам у матчы супраць зборнай Шатляндыі пасьля 2 хвілінаў і 43 сэкундаў пасьля выхаду на замену Ўэйну Руні[6]. 12 траўня 2014 году Ламбэрт быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2014 году.

«Саўтгэмптан»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыкі Ламбэртсховішча мультымэдыйных матэрыялаў