Блэкпул (футбольны клюб)
Выгляд
| Блэкпул | ||||
| Поўная назва | па-ангельску: Blackpool Football Club | |||
|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 26 ліпеня 1887 | |||
| Горад | Блэкпул, Ангельшчына | |||
| Стадыён | Блумфілд Роўд Умяшчальнасьць: 16 616 | |||
| Прэзыдэнт | Карл Ойстан[d] | |||
| Кіраўнік | Оўэн Ойстан[d] | |||
| Галоўны трэнэр | ||||
| Чэмпіянат | Першая ліга | |||
| · 2024—2025 | 9 месца | |||
| ||||
blackpoolfc.co.uk (анг.) | ||||
«Блэкпул» (па-ангельску: Blackpool Football Club) ― ангельскі футбольны клюб з аднайменнага гораду. Прадстаўляе правінцыю Ланкашыр. Заснаваны ў 1887 годзе. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Блумфілд Роўд» з 1901 году.
Мае шэраг мянушак накшталт The Seasiders, The Pool і The Tangerines (мандарыны), апошняя мянушка зьявілася з-за колераў клюбнай формы. Дэвіз клюбу — «Прагрэс». Клюб мае лякальнае супрацьстаяньне з клюбам «Прэстан Норт Энд», што мае назоў Заходняе Ланкашырскае дэрбі.
Найбольш значным дасягненьнем зьяўляецца перамога ў фінале Кубка Ангельшчыны ў 1953 годзе ў гульні з «Болтан Ўандэрэрз», калі «Блэкпул» прайграваў зь лікам 1:3, але здолеў перамагчы 4:3, дзякуючы намаганьням Стэнлі Мэт’юза.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Уладальнікі Кубка Ангельшчыны (1): 1953
- Уладальнікі Трафэю футбольнай лігі (2): 2002, 2004
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Афіцыйны сайт (анг.)