Майкл Доўсан
| Майкл Доўсан | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 лістапада 1983[1] (42 гады)
| |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 79 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2005 | Нотынггэм Форэст | 83 (7) |
| 2005—2014 | Тотэнгэм Готспур | 236 (7) |
| 2014—2018 | Гал Сіці | 122 (8) |
| 2018—2021 | Нотынггэм Форэст | 28 (1) |
| Зборныя | ||
| 2003—2005 | Ангельшчына (да 21)[d] | 13 (0) |
| 2010—2011 | Ангельшчына | 4 (0) |
Майкл Рычард Доўсан (па-ангельску: Michael Richard Dawson; нар. 18 лістапада 1983 году, Норталэртан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, абаронца. Мае ў сваім актыве 4 матчы за нацыянальную зборную Ангельшчыны.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прафэсійна Доўсан стаў выступаць зь лістапада 2000 году. За «Нотынггэм Форэст» ён правёў 91 матч, уключаючы ягоную дэбютную гульню супраць «Ўолсалу» 1 красавіка 2002 году, якая скончылася паразай зь лікам 3:2. 31 студзеня 2005 году падпісаў кантракт з «Тотэнгэмам Готспурам».
Нацыянальная зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На чэмпіянаце сьвету 2010 году Доўсан замяніў у нацыянальнай камандзе траўмаванага Рыё Фэрдынанда, аднак на гэтым першынстве так і не згуляў ніводнай гульні. Дэбют Майкла адбыўся ў таварыскай сустрэчы са зборнай Вугоршчыны, якая прайшла 11 жніўня 2010 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Тотэнгэм Гостпур»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Michael Dawson // Transfermarkt (мн.) — 2000.