Шэфілд Юнайтэд
Шэфілд Юнайтэд | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | Sheffield United Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 22 сакавіка 1889 | |||||
Горад | Шэфілд, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Брэмал-Лэйн Умяшчальнасьць: 32 702 | |||||
Прэзыдэнт | Мусаад бін Халід аль-Сауд | |||||
Кіраўнік | Абдула бін Мусаэд бін Абдулазіз аль-Сауд | |||||
Галоўны трэнэр | Крыс Ўайлдэр | |||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2018—2019 | Футбольная ліга, 2 месца (падвышэньне) | |||||
| ||||||
https://www.sufc.co.uk/ |
«Шэ́філд Юна́йтэд» (па-ангельску: Sheffield United) — ангельскі футбольны клюб з гораду Шэфілду, Паўднёвы Ёркшыр. Заснаваны ў 1889 годзе як адгалінаваньне Шэфілдзкага клюбу па крыкеце. Чэмпіён Ангельшчыны (1898), чатырохразовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны (1899, 1902, 1915, 1925). Свае хатнія матчы клюб праводзіць з моманту свайго заснаваньня на стадыёне «Брэмал-Лэйн», які мае ўмяшчальнасьць 32702 чалавек. Большую частку сваёй гісторыі клюб гуляе ў чырвона-белых паласатых кашулях з чорнымі шортамі. Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца «Шэфілд Ўэнздэй», супрацьстаяньне зь якім мае назоў Дэрбі сталёвага гораду.
З моманту свайго стварэньня клюб прайшоў праз чатыры ўзроўня футбольных лігаў Ангельшчыны. Таксама, «Шэфілд Юнайтэд» ёсьць адным з клюбаў, які атрымлімаў перамогу ўва ўсіх чатырох вышэйшых дывізіёнах Ангельшчыны. Клюб быў адным з заснавальнікам Прэм’ер-Лігі ў сэзоне 1992—1993 гадоў, а таксама менавіта «Шэфілд Юнайтэд» забіў першы гол навастворанага турніру. Гулец клюбу Браян Дын стаў аўтарам першага голу Прэм’ер-Лігі ў хатнім пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд», які скончыўся зь лікам 2:1.
У 2013 годзе частку правоў на клюб набылі прадстаўнікі саудаўскай каралеўскай сям’і.
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Актуальны на 12 сакавіка 2020 году
|
|
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Шэфілд Юнайтэд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў