Перайсьці да зьместу

Гэры Кэгіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэры Кэгіл
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сьнежня 1985(1985-12-19)[1][2][3] (40 гадоў)
Рост 193 см
Вага 86 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2008 Астан Віла 28 (1)
2004—2005 Бэрнлі 27 (1)
2007 Шэфілд Юнайтэд 16 (2)
2008—2012 Болтан Ўандэрэрз 130 (13)
2012—2019 Чэлсі 191 (13)
2019—2021 Крыстал Пэлас 45 (1)
2021—2022 Борнмут 22 (0)
Зборныя
2004—2005 Ангельшчына (да 20)[d] 3 (0)
2007 Ангельшчына (да 21)[d] 3 (0)
2010—2018 Ангельшчына 61 (5)

Гэ́ры Джэймз Кэ́гіл (па-ангельску: Gary James Cahill; нар. 19 сьнежня 1985 году, Дронфілд, Ангельшчына) — колішні ангельскі футбаліст, абаронца. Раней выступаў за нацыянальную зборную Ангельшчыны. У асноўным гуляе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, але дзякуючы сваёй гульнявой тэхніцы ён можа выкарыстоўвацца на пазыцыях крайняга абаронцы й апорнага паўабаронцы.

Кэгіл пачаў сваю гульнявую кар’еру ў акадэміі «Дронфілду», які выступаў у мясцовай лізе Дэрбішыру. У 2000 годзе ён далучыўся да акадэміі «Астан Вілы», дзе й працягнуў сваё разьвіцьцё. У сэзоне 2004—2005 гадоў яшчэ ня маючы гульнявой практыцы ў «Астан Віле», ён на правах арэнды перайшоў у «Бэрнлі», дзе па заканчэньні сэзону быў прызнаны найлепшым гульцом клюбу. Добрая гульня ў арэндзе дазволіла яму дэбютаваць за асноўны склад «Астан Вілы». У 2007 годзе ён на правах трохмесячнай арэнды перайшоў у клюб роднага гораду «Шэфілд Юнайтэд». 30 студзеня 2008 году Гэры падпісаў кантракт з клюбам «Болтан Ўандэрэрз», сума трансфэру склала £ 5 млн. У гэтым клюбе Кэгіл паказваў добрыя вынікі й прабыў там пяць сэзонаў. За гэты час ён стаў трывалым гульцом асновы й віцэ-капітанам клюбу і дэбютаваў у складзе нацыянальнай каманды. 30 сьнежня 2011 году галоўны трэнер «Болтан Ўандэрэрз» Оўэн Койл пацьвердзіў, што «Чэлсі» ўзгадніў кошт трансфэру футбаліста ў зімовае трансфэрнае вакно 2012 году[4]. У жніўні 2019 году перайшоў у клюб «Крыстал Пэлас». 20 жніўня 2021 году падпісаў кантракт з футбольным клюбам «Борнмут» тэрмінам на адзін год[5][6].

Кэгіл быў адным зь ліку гульцоў, запрошаных Ст’юартам Пірсам у свой першы склад моладзевай зборнай Ангельшчыны, пасьля прызначэньня яго на пасаду галоўнага трэнэра. На першую гульню, 6 лютага 2007 году, супраць моладзевай зборнай Гішпаніі, Гэры ня трапіў у стартавы склад. Ён дэбютаваў за моладзевую зборную на «Ўэмблі», выйшаўшы ў цэнтры абароны разам з Энтанам Фэрдынандам.

4 чэрвеня 2009 году Кэгіл быў упершыню выкліканы ў асноўную зборную Ангельшчыны на матч супраць зборнай Казахстану, бо Рыё Фэрдынанд атрымаў траўму[7], але дэбюту яму давялося чакаць больш за год. Дэбютаваў за асноўную зборную краіны 3 верасьня 2010 году, выйшаўшы на зьмену Майклу Доўсану ў матчы супраць зборнай Баўгарыі на «Ўэмблі».

Кэгіл вядомы сваімі тэхнічнымі магчымасьцямі, хуткасьцю, добра гуляе ў паветры й мае выдатны галявы нюх[8]. Галоўны трэнэр «Чэлсі» Андрэ Вілаш-Боаш выказаўся пра Кэгіла: «Я лічу, што ягоная тэхніка ёсьць цудоўнай, а ягоная хуткасьць проста мяне ўздрыгвае»[9].

«Чэлсі»:

  1. Gary Cahill // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Gary Cahill // FBref (анг.)
  3. Gary James Cahill // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Owen Coyle keen on quick Gary Cahill sale to Chelsea - BBC Sport (анг.) BBC Sport
  5. Gary Cahill (анг.). AFCB - Official Club Website. Праверана 19 сьнежня 2021 г.
  6. Gary Cahill - Player profile 21/22 (анг.). Transfermarkt. Праверана 19 сьнежня 2021 г.
  7. Rio out of England squad. Sky Sports News
  8. "Болтон" готов отпустить Кэхилла в топ-клуб (рас.). eurofootball.com.ru.
  9. Виллаш-Боаш: о команде и противнике (рас.). Сhelsea-FC.ru.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]