Перайсьці да зьместу

Эшлі Коўл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эшлі Коўл
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сьнежня 1980(1980-12-20)[1][2][3][…] (45 гадоў)
Рост 176 см
Вага 103 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2006 Арсэнал Лёндан 156 (8)
1999—2000 Крыстал Пэлас 14 (1)
2006—2014 Чэлсі 229 (7)
2014—2016 Рома 11 (0)
2016—2018 Лос-Анджэлес Гэлаксі 86 (3)
2019 Дэрбі Каўнці 9 (0)
Зборныя
1999 Ангельшчына (да 20)[d] 2 (0)
2001—2014 Ангельшчына 107 (0)
2002 Ангельшчына (да 21)[d] 5 (1)
Трэнэрскія клюбы
2026—4 Cesena FC[d]

Э́шлі Коўл (па-ангельску: Ashley Cole; нар. 20 сьнежня 1980 году, Стэпні, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, левы абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны, разам зь якой шмат разоў удзельнічаў на чэмпіянатах сьвету і Эўропы. Вядомы, перш за ўсё, дзякуючы выступам за ангельскі «Чэлсі».

Зь юнацкага ўзросту гуляў у «Арсэнале». Пачынаў у якасьці нападніка, першы матч за асноўную каманду згуляў 30 лістапада 1999 году супраць «Мідлзбра». Заключыў прафэсійны кантракт 25 лютага 2000 году. Для атрыманьня гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Крыстал Пэлас», дзе згуляў 14 матчаў і забіў 1 гол і дапамог клюбу захаваць месца ў лізе. Пасьля траўмы асноўнага левага абаронцы «Арсэналу» Сыльвінью ўвосень 2000 году быў пастаўлены на яго месца. Паказваючы выдатную гульню, выцесьніў бразыльца з асноўнага складу.

У 2005 годзе Коўл быў абвінавачаны ў тым, што дамаўляецца аб пераходзе ў іншы клюб без апавяшчэньня кіраўніцтва «Арсэналу». Камісія Прэм’ер-Лігі прызнала яго віну й 2 чэрвеня 2005 году аштрафавала на £100 000 за сустрэчу ў адной зь лёнданскіх гасьцініц з Жузэ Маўрыньню. Пададзеная ў жніўні апэляцыя была адхіленая, але памер штрафу паменшылі да £75 000. Таксама за гэты інцыдэнт былі аштрафаваныя клюб «Чэлсі» і сам Жузэ Маўрыньню на сумы ў £300 000 і £200 000 (паменшаная да £75 000) адпаведна.

Нягледзячы на жаданьне пакінуць «Арсэнал», Коўл падпісаў новы кантракт 18 ліпеня 2005 году з зарплатай каля £70 000 у тыдзень. 31 жніўня 2006 годзе перайшоў у «Чэлсі» ў абмен на абаронцу Вільяма Галяса з даплатай у £5 млн.

7 ліпеня 2014 году Коўл падпісаў двухгадовы кантракт з «Ромай»[4][5].

«Арсэнал»:

«Чэлсі»:

  1. Ashley Cole // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Ashley Cole // FBref (анг.)
  3. ASHLEY COLE // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. Ashley Cole: Roma sign former Chelsea defender on two-year deal. BBC Sport
  5. Ashley Cole signs two-year contract to join Roma. The Guardian

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]