Бэн Фостэр
| Бэн Фостэр | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 красавіка 1983[1] (43 гады) | |
| Рост | 193 см | |
| Вага | 79 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2001 | Расінг Ўорык[d] | |
| 2001—2005 | Сток Сіці | 0 (0) |
| 2002 | → Брыстал Сіці | 0 (0) |
| 2002—2003 | → Тывэртан Таўн[d] | 16 (0) |
| 2004 | → Стэфард Рэйнджарз[d] | 1 (0) |
| 2004 | → Кідэрмінстэр Гарыерз[d] | 2 (0) |
| 2005 | → Рэксэм[d] | 17 (0) |
| 2005—2010 | Манчэстэр Юнайтэд | 12 (0) |
| 2005—2006 | → Ўотфард | 44 (0) |
| 2006—2007 | → Ўотфард | 29 (0) |
| 2010—2012 | Бірмінггэм Сіці | 38 (0) |
| 2011—2012 | → Ўэст Бромўіч Альбіён | 37 (0) |
| 2012—2018 | Ўэст Бромўіч Альбіён | 172 (0) |
| 2018—2022 | Ўотфард | 125 (0) |
| 2023 | Рэксэм[d] | 12 (0) |
| Зборныя | ||
| 2007—2014 | Ангельшчына | 8 (0) |
Бэн Фо́стэр (па-ангельску: Ben Foster; нар. 3 красавіка 1983 году, Лімінгтан-Спа, Ангельшчына) — колішні ангельскі футбаліст, брамнік. Правёў восем матчаў за нацыянальную зборную Ангельшчыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фостэр пачаў сваю футбольную кар’еру ў клюбе «Расінг Ўорык» у 2000 годзе, дзе правёў сэзон, перш чым ён далучыўся да «Сток Сіці» 25 красавіка 2001 году пасьля таго, як яго заўважыў скаўт Колін Добсан[2]. У час свайго знаходжаньня ў «Стоку», Фостэр гуляў па арэндах у клюбах «Брыстал Сіці»[3], «Кідэрмінстэр Гарыерз»[4] і «Рэксэм»[5]. У чэрвені 2003 году Бэн атрымаў траўму крыжападобных зьвязкаў падчас гульні ў тэніс са сваім братам[6], што сталася прычынай знаходжаньня брамніка па-за футболам на працягу шасьці месяцаў[7].
Пры гульні за «Рэксэм» Фостэр быў заўважаны трэнэрам «Манчэстэр Юнайтэд» Алексам Ферг’юсанам. «Юнайтэд» некалькіх гадоў шукаў брамніку на зьмену Пэтэру Шмэйхэлю, і Фэрг’юсан вырашыў зрабіць стаўку на маладога Фостэра, выкупіўшы гульца за 1 млн фунтаў стэрлінгаў[8].
Зьяўляючыся не падрыхатваным да выступаў за першую каманду клюбу Бэн быў аддадзены ў арэнду ў «Ўотфард» 1 жніўня 2005 году[9], з разьлікам на два сэзоны. Бэну не знаходзілася месца ў складзе «Юнайтэд», бо брамнікам нумар адзін у клюбе быў Эдвін ван дэр Сар, а пасьля падпісаньня манкунеанцамі яшчэ й Томаша Кушчака, месца для Фостэра зусім не засталося.
Фостэр падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам Прэм’ер-Лігі «Бірмінггэм Сіці» 19 траўня 2010 году[10]. Клюб шукаў замену Джо Гарту, які правёў выдатны сэзон 2009—2010 гадоў у «Бірмінггэме» падчас знаходжаньня ў клюбе на правах арэнды. 29 ліпеня 2011 году Бэн Фостэр далучыўся да «Ўэст Бромўіч Альбіён» на правах арэнды, але пасьля сэзону перайшоў у клюб ужо на сталай аснове.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы выклік у зборную Ангельшчыны Фостэр атрымаў у 2006 годзе, калі зборная пад кіраўніцтвам Стыва Макларэна гуляла супраць зборнай Грэцыі, аднак Бэн не прыняў удзелу ў гэтай сустрэчы. Свой дэбютны матч за зборную Бэн правёў 7 лютага 2007 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Гішпаніі, што завяршылася паразай ангельцаў зь лікам 1:0.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2009, 2010
«Бірмінггэм Сіці»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ben Foster // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Birmingham keeper Ben Foster thanks Stoke scout for getting him out of the chef's kitchen into football. Daily Mail.
- ↑ Robins sign Foster on loan. Sky Sports
- ↑ Harriers land Potter. Sky Sports
- ↑ Dragons land Potter. Sky Sports
- ↑ Gloves are on as Ben Foster’s battle against injury gathers speed. The Times
- ↑ Foster out for six months. Sky Sports
- ↑ United eye Stoke starlet. Sky Sports
- ↑ Hornets land United keeper. Sky Sports
- ↑ Birmingham sign Manchester United goalkeeper Ben Foster. BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Бірмінггэм Сіці»
- Статыстыка на Soccerbase
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Ангельшчыне
- Футбалісты клюбу «Сток Сіці»
- Футбалісты клюбу «Брыстал Сіці»
- Футбалісты клюбу «Стэфард Рэйнджарз»
- Футбалісты клюбу «Кідэрмінстэр Гарыерз»
- Футбалісты клюбу «Рэксэм»
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Ўотфард»
- Футбалісты клюбу «Бірмінггэм Сіці»
- Футбалісты клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён»
- Футбалісты зборнай Ангельшчыны
- Ангельскія футбалісты