Андрэас Ісаксан
| Андрэас Ісаксан | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 кастрычніка 1981[1][2][3] (44 гады) | |
| Рост | 199 см | |
| Вага | 88 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999 | Трэлеборг[d] | 11 (0) |
| 1999—2001 | Ювэнтус | 0 (0) |
| 2001—2004 | Юргордэн | 75 (0) |
| 2004—2006 | Рэн | 62 (0) |
| 2006—2008 | Манчэстэр Сіці | 19 (0) |
| 2008—2012 | ПСВ Эйндговэн | 123 (0) |
| 2012—2016 | Касымпаша | 104 (0) |
| 2016—2018 | Юргордэн | 60 (0) |
| Зборныя | ||
| 1997—1998 | Швэцыя (да 16)[d] | 19 (0) |
| 1999 | Швэцыя (да 18)[d] | 1 (0) |
| 1999—2003 | Швэцыя (да 21)[d] | 23 (0) |
| 2002—2016 | Швэцыя | 133 (0) |
Андрэас Ісаксан (па-швэдзку: Andreas Isaksson; нар. 3 кастрычніка 1981 году, Трэлеборг, Швэцыя) — швэдзкі футбаліст, брамнік нацыянальнай зборнай Швэцыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ісаксан пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе ў клюбе «Трэлеборг». У 1999 годзе пэрспэктыўнага маладога брамніка купіў італьянскі «Ювэнтус», але Ісаксан гэтак і не згуляў ні аднаго матчу за першую каманду турынскага клюбу.
У 2001 годзе ён вярнуўся ў Швэцыю, у клюб «Юргордэн» і выйграў зь ім чэмпіянаты краіны 2002 і 2003 гадоў, а таксама Кубак Швэцыі 2003 году. У гэты ж час ён стаў гульцом зборнай Швэцыі, дублёрам Магнуса Гэдмана.
Пасьля чэмпіянату Эўропы 2004 году Ісаксан перайшоў у францускі «Рэн», у якім гуляў разам з партнэрам па зборнай Кімам Чэльстрэмам. 15 жніўня 2006 году ісаксан за 2 мільёны фунтаў перайшоў у склад «Манчэстэр Сіці». Са сваім ростам 199 см ён стаў самым высокім футбалістам ангельскай Прэм’ер-Лігі. Праз траўмы ён згуляў свой першы матч за мяшчанаў толькі 9 сьнежня 2006 году, другі матч — 14 сакавіка 2007 году, але пасьля гэтага выходзіў на поле ва ўсіх астатніх матчах сэзону. Пачатак сэзона 2007—2008 гадоў Ісаксан таксама прапусьціў праз траўмы, а потым правёў некалькі няўпэўненых матчаў і страціў месца ў складзе, саступіўшы яго маладому Джо Гарту.
2 ліпеня 2008 году Ісаксан падпісаў зь нідэрляндзкім клюбам ПСВ кантракт да 2012 году. Пераход швэда адбыўся пасьля таго, як эйндговэнцы прадалі свайго галкіпэра Эўрэлію Гомэша ў «Тотэнгэм Готспур». Першы матч за ПСВ ён правёў 23 жніўня супраць клюбу «Фэеноорд». 9 ліпеня 2012 году было пацьверджана, што Андрэас пакінуў ПСВ, каб далучыцца да турэцкага клюбу «Касымпаша» ў якасьці вольнага агента[4]. 11 жніўня 2016 году вярнуўся на радзіму ў клюбе «Юргордэн», дзе і скончыў кар’еру.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Свой першы матч за зборную Швэцыі Ісаксан згуляў у сакавіку 2002 году. Траўма Гэдмана дазволіла Ісаксану заняць сталае месца ў браме нацыянальнай каманды, у якой ён згуляў усе акрамя аднаго матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2004 году й усе матчы фінальнага турніру. Ён заставаўся асноўным брамнікам зборнай і на чэмпіянаце сьвету 2006 году, дзе згуляў 3 матчы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Юргордэн»:
- Чэмпіён Швэцыі: 2002, 2003
- Уладальнік Кубка Швэцыі: 2002, 2018
ПСВ:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2012
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Andreas Isaksson // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ ANDREAS ISAKSSON // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Andreas Isaksson // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Isaksson joins Kasimpasa». ESPN.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ПСВ
- Профіль на сайце National Football Teams
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Швэцыі
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Юргордэн» Стакгольм
- Футбалісты клюбу «Рэн»
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Сіці»
- Футбалісты клюбу ПСВ Эйндговэн
- Футбалісты клюбу «Касымпаша» Стамбул
- Футбалісты зборнай Швэцыі
- Швэдзкія футбалісты