Джэк Ўілшэр
| Джэк Ўілшэр | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 студзеня 1992[1][2] (33 гады) | |
| Рост | 172 см | |
| Вага | 66 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2018 | Арсэнал Лёндан | 125 (7) |
| 2010 | → Болтан Ўандэрэрз | 14 (1) |
| 2016—2017 | → Борнмут | 27 (0) |
| 2018—2020 | Ўэст Гэм Юнайтэд | 16 (0) |
| 2021 | Борнмут | 14 (1) |
| 2022 | Оргус | 14 (0) |
| Зборныя | ||
| 2006—2007 | Ангельшчына (да 16)[d] | 2 (0) |
| 2007—2009 | Ангельшчына (да 17)[d] | 9 (0) |
| 2009 | Ангельшчына (да 19)[d] | 1 (0) |
| 2009 | Ангельшчына (да 21)[d] | 7 (0) |
| 2010—2016 | Ангельшчына | 34 (2) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2025— | Лутан Таўн | |
Джэк Ўілшэр (па-ангельску: Jack Wilshere; нар. 1 студзеня 1992 году) — былы ангельскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. На сёньня галоўны трэнэр клюбу «Норыдж Сіці»[3].
Пачатак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джэк Эндру Ўілшэр пачынаў свой шлях у акадэміі «Арсэналу». Ён вылучаўся сярод аднагодкаў вялікай хуткасьцю, філіграннай тэхнікай, пастаўленым ударам. Магчыма Ўілшэр не зайграў бы на такім узроўні, калі б яго трэнэрам ня быў Арсэн Вэнгер. Францускі трэнэр умее шукаць таленты ў самым раньнім узросьце. У адзін з прыездаў на гульню моладзёвай каманды Вэнгер убачыў выдатную гульню левага вінгэра, і прымеціў яго. Па хуткім часе галоўны трэнэр «Арсэналу» зразумеў, што хлопца трэба перакладаць у аснову, і Джэк быў да гэтага гатоў.
Дэбют
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перад сэзонам 2008/2009 у заяўцы «Арсэналу» зьявіўся 16-гадовы паўабаронца. Яго дэбют адбыўся 13 верасьня ў матчы супраць «Блэкбэрну», Ўілшэр выйшаў на замену на 84 хвіліне. На той момант футбалісту было ўсяго толькі 16 гадоў 256 дзён. Джэк стаў самым маладым дэбютантам «Арсэналу» ў АПЛ, пабіўшы рэкорд Фабрэгаса. 23 верасьня Ўілшэр забіў свой першы гол за «Арсэнал» у браму «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) у Кубку Лігі. Але гэта зьяўленьне стала адзіным для Джэка ў Прэм’ер-лізе ў гэтым сэзоне. У той жа час Ўілшэр добра выявіў сябе ў Кубку Лігі, дзе «Арсэнал» атрымаў пераканаўчыя перамогі над «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) і «Ўіганам» (3:0).
Пазьней Ўілшэру атрымалася трохі пагуляць у Лізе чэмпіёнаў, выходзячы на замену ў матчах з «Дынама Кіеў» і «Порту».
5 студзеня 2009 году Ўілшэр падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з «Арсэналам». У гэты час ён перастаў зьяўляцца ў складзе першай каманды, выступаючы галоўным чынам за рэзэрв і моладзевую каманду. З апошнімі Ўілшэр дамогся перамогі ў моладзевым Кубку Ангельшчыны, паказаўшы цудоўную гульню ў двух фіналах супраць «Лівэрпулю». Легендарны гулец «Арсэналу» Лаям Брэйдзі ахарактарызаваў Джэка, як гульцы валодаючага «адмысловым талентам», і выказаў меркаваньне, што пройдзе трохі часу, перш чым юны гулец стане гульцом асновы.
2 ліпеня 2009 году Ўілшэр падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт. Падчас перадсэзоннай падрыхтоўкі 2009 году Ўілшэр ізноў прымусіў казаць пра сябе. У абодвух матчах «Кубка Эміратаў», перамогу ў якім атрымаў «Арсэнал», Джэк быў прызнаны «гульцом матчу».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2014
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Ангельшчыне
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Болтан Ўандэрэрз»
- Футбалісты клюбу «Борнмут»
- Футбалісты клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Оргус»
- Футбалісты зборнай Ангельшчыны
- Футбалісты клюбу «Лутан Таўн»
- Ангельскія футбалісты