Джэрмэйн Дэфо
| Джэрмэйн Дэфо | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 кастрычніка 1982[1][2][3] (43 гады) | |
| Рост | 171 см | |
| Вага | 65 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2004 | Ўэст Гэм Юнайтэд | 93 (29) |
| 2000—2001 | → Борнмут | 29 (18) |
| 2004—2008 | Тотэнгэм Готспур | 139 (43) |
| 2008 | → Портсмут | 1 (1) |
| 2008—2009 | Портсмут | 30 (14) |
| 2009—2014 | Тотэнгэм Готспур | 135 (47) |
| 2014 | Таронта[d] | 19 (11) |
| 2014 | → Тотэнгэм Готспур | 2 (1) |
| 2015—2017 | Сандэрлэнд | 87 (34) |
| 2019—2020 | → Рэйнджарз | 37 (21) |
| 2020—2022 | Рэйнджарз | 17 (4) |
| 2022 | Сандэрлэнд | 7 (0) |
| Зборныя | ||
| 2000—2001 | Ангельшчына (да 18)[d] | 7 (0) |
| 2001—2003 | Ангельшчына (да 21)[d] | 23 (7) |
| 2004—2013 | Ангельшчына | 55 (19) |
| Ангельшчына (да 16)[d] | ||
Джэрмэйн Колін Дэфо (па-ангельску: Jermain Colin Defoe; нар. 7 кастрычніка 1982 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Джэрмэйн пачаў кар’еру ў клюбе «Чарлтан Атлетык» ва ўзросьце 14 гадоў. Адтуль, у 1999 годзе, Дэфо перайшоў у клюб «Ўэст Гэм Юнайтэд». Аднак там ён ня здолеў прабіцца ў аснову й быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Борнмут». У 2000 годзе Дэфо дэбютаваў у складзе «Ўэст Гэма», а затым здолеў дамагчыся месца ў асноўным складзе каманды. У 2004 годзе Дэфо перайшоў у «Тотэнгэм Готспур», дзе правёў 5 гадоў, перш чым адправіўся ў арэнду ў клюб «Портсмут», а затым падпісаў з гэтай камандай кантракт. У студзені 2009 году Дэфо вярнуўся ў «Тотэнгэм». 22 лістапада 2009 году ў матчы супраць «Ўіган Атлетык» увайшоў у гісторыю Прэм’ер-лігі як трэці футбаліст, які дамогся пэнта-трыку ў галоўным спабоніцтве краіны. Да яго падобнае атрымоўвалася толькі Эндзі Коўлу й Элану Шырэру[4].
9 верасьня 2010 году Дэфо атрымаў траўму зьвязкаў галенастопа[5], з-за чаго выбыў са строю на 3 месяцы[6]. 8 лістапада 2012 году Дэфо аформіў хет-трык у браму «Марыбору», забіўшы тым самым 126-й гол за «Тотэнгэм Готспур», які дазволіў цёмнаскураму снайпэру абыйсьці ў сьпісе лепшых бамбардзіраў «шпораў» легендарнага Тэдзі Шэрынггэма[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За зборную Ангельшчыны Дэфо дэбютаваў у сакавіку 2004 году ў матчы супраць зборнай Швэцыі. 23 чэрвеня 2010 году забіў адзіны мяч у сустрэчы супраць зборнай Славеніі, які дазволіў ангельцам прабіцца ў 1/8 фіналу чэмпіянату сьвету 2010 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Тотэнгэм Готспур»:
- Уладальнік Кубку футбольнай лігі: 2008
«Рэйнджарз»:
- Чэмпіён Шатляндыі: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jermain Defoe // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ JERMAINE COLIN DEFOE // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Jermain Defoe // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Дефо сделал третий пента-трик в истории АПЛ. championat.ru
- ↑ Дефо выбыл из строя на восемь недель. championat.ru
- ↑ Дефо перенёс операцию и пропустит три месяца. championat.ru
- ↑ Дефо: «Это особенное достижение». Eurosport
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Тотэнгэм Готспур»
- Статыстыка на сайце Soccerbase
- Профіль на сайце footballdatabase.com
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікім Лёндане
- Футбалісты клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Борнмут»
- Футбалісты клюбу «Тотэнгэм Готспур»
- Футбалісты клюбу «Портсмут»
- Футбалісты клюбу «Таронта»
- Футбалісты клюбу «Сандэрлэнд»
- Футбалісты клюбу «Рэйнджарз» Глазга
- Футбалісты зборнай Ангельшчыны
- Ангельскія футбалісты