Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен
Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 жніўня 1993[1][2] (27 гадоў) Портсмут (горад), Гэмпшыр, Вялікабрытанія | |
Рост | 180 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | ўінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лівэрпул | |
Нумар | 15 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2011 2011—2017 2017— |
Саўтгэмптан Арсэнал Лівэрпул |
36 (9) 132 (9) 55 (6) |
Зборныя | ||
2012— | Ангельшчына | 35 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Аляксандар Марк Дэйвід Окслэйд-Чэмбэрлен (па-ангельску: Alexander Mark David Oxlade-Chamberlain; нарадзіўся 15 жніўня 1993 году, Портсмут, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст ямайскага паходжаньня, які выступае за клюб «Лівэрпул» на пазыцыі ўскрайняга паўабаронцы ці ўінгера.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Алекс нарадзіўся ў Портсмуце, графства Гэмпшыр. У раньнім дзяцінстве разам з бацькамі пераехаў у суседні горад — Саўтгэмптан, дзе і пачаў займацца футболам. У 2010 годзе падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам «Саўтгэмптан». Дэбютаваў за клюб 2 сакавіка 2010 году, калі яму было 16 гадоў і 199 дзён. 8 жніўня 2011 году Окслэйд-Чэмбэрлен падпісаў кантракт зь лёнданскім «Арсэналам».
29 верасьня 2011 году Алекс дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў і адразу адзначыўся забітым голам, стаўшы такім чынам самым маладым гульцом, які забіваў за «Арсэнал» у рамках розыгрышу гэтага турніру, а таксама самым маладым ангельцам, які адзначаўся голам у Лізе чэмпіёнаў[3].
У першай палове сэзону Чэмберлен практычна не прымаў удзелу ў матчах чэмпіянату, паколькі шлях у аснову яму заступалі Жэрвініё, Ўолкат і Аршавін. Аднак пасьля ад’езду Жэрвініё на КАН у Алекса зьявілася магчымасьць часьцей выходзіць на пляцоўку. 22 студзеня 2012 году малады ангелец зьявіўся ў стартавым складзе ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд». Гульня скончылася паразай «кананіраў» зь лікам 1:2, адзіны гол «Арсэналу» забіў ван Пэрсі пасьля перадачы Чэмбэрлену, які паводле выніку сустрэчы атрымаў станоўчыя адзнакі.
Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бацька й дзядзька футбаліста — Марк Чэмбэрлен і Нэвіл Чэмбэрлен адпаведна, таксама, у мінулым прафэсійныя футбалісты.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Лівэрпул — цяперашні склад
|
---|
3 Фабіньню · 4 ван Дэйк · 5 Вэйнальдум · 6 Лоўрэн · 7 Мілнэр · 8 Кейта · 9 Фірміну · 10 Манэ · 11 Саляг · 12 Гомэс · 13 Алісан · 14 Гэндэрсан · 15 Старыдж · 18 Марэна · 20 Лалана · 21 Окслэйд-Чэмбэрлен · 22 Міньяле · 23 Шакіры · 24 Брустэр · 26 Робэртсан · 27 Арыгі · 32 Матып · 47 Філіпс · 48 Джонз · 58 Ўудбэрн · 62 Келегэр · 64 Камашу · 66 Аляксандар-Арнальд · Трэнэр: Клёп |